by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Маладым навукоўцам прызначаны стыпендыі Прэзідэнта

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 94 маладым навукоўцам.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У ліку стыпендыятаў 12 дактароў і 55 кандыдатаў навук, 27 вучоных без ступені. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных (у тым ліку юрыдычных і псіхалагічных) навук.

У прэс-службе беларускага лідэра адзначылі, што дасягненні стыпендыятаў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці маюць навуковую і практычную значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходніцтвы. "Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых навукоўцаў і развіцця навуковага патэнцыялу нашай краіны", - заявілі ў прэс-службе.

БЕЛТА

1249
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы