by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Абмеркаванне новай стратэгіі па ВІЧ

Сёння адбылося абмеркаванне новай рэдакцыі Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ.

У міжнародны дзень «Нуль дыскрымінацыі» прайшло абмеркаванне новай рэдакцыі Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ / СНІДу накіраванай на зніжэнне ўзроўню дыскрымінацыі людзей, якія жывуць з ВІЧ.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, ААН, ЮНЭЙДС, грамадскіх арганізацый і журналісты.

Як распавяла намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, «сёння ў нашай рэспубліцы зарэгістраваны 21 тысяча чалавек, інфіцыраваных ВІЧ. Аднак па ацэнкавых дадзеных гэтая лічба дасягае 26 тысяч чалавек. Грамадзяне, якія сёння не ведаюць ці не кажуць аб сваім статусе, як і астатнія павінны мець доступ да паслуг па прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі. Толькі талерантнае стаўленне грамадства, павага і разуменне такіх людзей, дазволіць вырашыць гэтую важную праблему».

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкіх падкрэсліла, што разам з ЮНЭЙДС ўсе арганізацыі ААН зацікаўлены ў сумеснай працы, якая дазволіць людзям з ВІЧ жыць з годнасцю і не сутыкацца з дыскрымінацыяй.

- Яны таксама як і астатнія грамадзяне маюць аднолькавыя правы і абавязкі. Іх статус або сэксуальная арыентацыя не павінны абмяжоўваць іх у жаданні жыць паўнавартасным жыццём і будаваць планы на будучыню, - адзначыла спадарыня Іаана Казана-Вішнявецкіх.

Алена Гардзей, "Медыцынскі веснік"

1238
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы