Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Анлайн канферэнцыя па шчытападобнай залозе
Анлайн канферэнцыя па праблеме шчытападобнай залозы пройдзе на інтэрнэт-партале «Здаровыя людзі».
Важнай умовай здароўя чалавека з'яўляецца нармальны ўзровень гармонаў шчытападобнай залозы. Яны ўплываюць на работу практычна ўсіх органаў і сістэм чалавечага арганізма. Парушэнні ў рабоце шчытападобнай залозы негатыўна адбіваюцца на функцыі сардэчна-сасудзістай, нервовай, рэпрадукцыйнай сістэм арганізма, абмене рэчываў і нават на вонкавым выглядзе. Менавіта таму так важна своечасова выявіць збой у працы шчытападобнай залозы.
На якія сімптомы, што сведчаць аб парушэннях у яе рабоце, варта звярнуць увагу? Патлівасць, стомленасць, выпадзенне валасоў, празмерная нервовасць – прыкметы сур'ёзнага захворвання або трэба ўсяго толькі «папіць вітаміны» і ўсё пройдзе? Ці бясшкодны прыём гарманальных прэпаратаў? Не атрымліваецца схуднець – вінавата шчытападобная залоза? Што рабіць, калі на ёй знайшлі вузлы?
На гэтыя і іншыя пытанні падчас анлайн-канферэнцыі «Гарманальны баланс. Усё, што трэба ведаць пра шчытападобную залозу» адкажуць нашы эксперты:
Анлайн-канферэнцыя пройдзе 5 сакавіка з 14.30 да 16.00 на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» (24health.by).
Папярэдне пытанні можна дасылаць на электронную пошту healthypeoplebel@gmail.com. У дзень правядзення анлайн-канферэнцыі пытанне можна будзе задаць на сайце, націснуўшы на банэр «Прамая лінія». Звяртаем Вашу ўвагу: неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце.
24health.byІншыя навіны