Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Адкрыццё залы інклюзіўнага кросфіту
У Лідзе адкрылася спартыўная зала інклюзіўнага кросфіту.
На пляцоўцы ля Лідскай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №4 павіншаваць гараджан са святам і ўзяць удзел ва ўрачыстым разразанні чырвонай стужачкі прыехалі кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Берэнд дэ Граот, намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віталь Невера, каардынатар праектаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ААН Кірыл Сцежкін і старшыня Лідскага міжраённага аб'яднання грамадскай арганізацыі «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» Аляксандр Аўдзевіч.
Усё пачалося з ідэі Аляксандра Аўдзевіча. Ён прапанаваў арганізаваць у Лідзе спартыўную залу, дзе маглі б займацца людзі розных узростаў, з розным узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі.
Прапанова была прадстаўлена на конкурс ініцыятыў «Будзь здаровы!», які ладзіцца ў Беларусі з 2016 года Праграмай развіцця ААН у рамках праекта БЕЛМЕД. Тое, што ініцыятыва «Інклюзіўны кросфіт» апынулася ў ліку пераможцаў са 104 заявак, пададзеных на конкурс у 2018 годзе, было цалкам чаканым.
Інклюзіўная кросфіт-зала працуе ў рэжыме дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і адчыненая штодня за выключэннем выхадных. Пакуль трэніроўкі бясплатныя для ўсіх, але для людзей з інваліднасцю магчымасць займацца бязвыплатна будзе захаваная і ў будучым, абяцаюць арганізатары. Дарэчы, побач з залай па ўсіх канонах безбар'ернага асяроддзя абсталяваная і фітнэс-саўна, дзе можна зняць напружанне і расслабіцца пасля інтэнсіўнай трэніроўкі. Але, на думку Аляксандра Аўдзевіча, не толькі гэты прыемны бонус павінен зацікавіць каля 200 інвалідаў-калясачнікаў, якія пражываюць у самой Лідзе.
Берэнд дэ Граот, кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі: "Такія праекты паказваюць накірунак, у які бок нам трэба развіваць грамадства ў будучым. Бо іх мэта – забяспечыць усім людзям без выключэння высокую якасць жыцця. Вельмі важна, каб рэалізацыя падобных праектаў ажыццяўлялася не ў фармаце дабрачыннасці, а была натуральнай патрэбай грамадства. Пры актыўнай ініцыятыве грамадзян і падтрымцы органаў улады, пры ўзаемным і цесным супрацоўніцтве можна вырашыць шматлікія праблемы і рэалізаваць праекты, накіраваныя на задавальненне патрэбаў розных груп і слаёў насельніцтва".
Больш падрабязна чытайце на сайце 24health.by
Іншыя навіны