by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

"Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём!"

14 чэрвеня - Сусветны дзень донара крыві

"Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём!"
Дэвіз Сусветнага дня донара крыві 2018 года - "Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём!".

Сення, 13 чэрвеня, ў ГЗЦ «GALLERIA MINSK» з 15.00 да 19.00 адбудзецца інфармацыйна-агітацыйная акцыя «Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём!». Кожны зможа стаць бясплатным донарам крыві, а таксама адбудзецца ўшанаванне бязвыплатных донараў, узнагароджанне калектываў лепшых устаноў-удзельнікаў донарскага руху, выступленне творчых калектываў і зорак беларускай эстрады, правядзенне аўтограф-сесіі са знакамітымі спартсменамі, моладзевы флэшмоб ды іншыя мерапрыемствы.

У гэты дзень мы выказваем шчырую падзяку тым людзям, якія добраахвотна і бязвыплатна здаюць сваю кроў, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў, і маем на мэце прыцягнуць увагу грамадскай супольнасці да ўдзелу ў рэгулярным добраахвотным бязвыплатным донарстве. Сёння 60 краін свету забяспечваюць свае запасы крыві шляхам добраахвотнай данацыі. Па стане на 1 студзеня 2018 года ў краіне налічваецца больш за 96 тысяч донараў крыві і кампанентаў. У 2017 годзе кожная чацвёртая данацыя была бязвыплатнай. Пераліванне крыві і яе кампанентаў дазваляе штогод ратаваць мільёны чалавечых жыццяў.

Калектыў Міністэрства аховы здароўя, РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій і служба крыві Рэспублікі Беларусь выказваюць вялікую ўдзячнасць усім добраахвотным бязвыплатным донарам. Ваш удзел у донарскім руху з'яўляецца яркай праявай гуманізму, дабрыні і патрыятызму. Дзякуй, Донар!
329
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы