by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Пайшоў з жыцця выбітны траўматолаг Іосіф Варановіч

Развітанне з выбітным лекарам і навукоўцам адбудзецца 23 жніўня

Пайшоў з жыцця выбітны траўматолаг-артапед і нейрахірург, доктар медыцынскіх навук прафесар Іосіф Варановіч. Навуковец памёр сёння. У снежні яму споўнілася б 90 гадоў.

У 1953 годзе Іосіф Робертавіч скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З тых часоў ён працаваў у Беларускім НДІ траўматалогіі і артапедыі, прайшоўшы шлях ад навуковага супрацоўніка-клініцыста да дырэктара (інстытут ўзначаліў ў 1972 годзе).

Бліскучы навуковец і клініцыст да апошняга кансультаваў і аперыраваў, ён быў адным з вядучых кансультантаў на ўсіх кансіліумах. Напісаў больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 47 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Іосіф Варановіч займаўся захворваннямі буйных суставаў, а таксама такімі напрамкамі, як нейрахірургія пазваночнiка, анкалогія костак і суставаў. Ён лічыцца арганізатарам нейрахірургічнай дапамогі пацыентам з захворваннямі і траўмамі пазваночніка. У 1981 годзе было адкрыта першае аддзяленне паталогіі пазваночніка, а ў 1984-м створаны цэнтр спінальнай траўмы, нейрахірургічная брыгада якой кругласутачна аказвае дапамогу пацыентам і сёння.

За заслугі ў працы прафесар Іосіф Варановіч узнагароджаны ганаровым званнем "Заслужаны дзеяч навукі БССР", ордэнам "Знак Пашаны", ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Айчыны II ступені, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і інш.

Развітанне з выбітным лекарам і навукоўцам адбудзецца 23 жніўня з 11.00 да 13.00 у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Пахаваюць Іосіфа Робертавіча Варановіча на Усходніх могілках у Мінску.
1602
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы