by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Першую гібрыдную аперацыю правялi ў Беларусi

Аперацыя ўпершыню праведзена сёння ў РНПЦ "Кардыялогія"

Такая аперацыя праводзілася па амерыканскай тэхналогіі. Спецыялісты з ЗША кансультавалі беларускіх калег у ходзе аперацыі.

 Heart Team або "Сардэчная каманда" складалася з кардыёлагаў, эндаваскулярных хірургаў, кардыяхірургаў, спецыялістаў ультрагукавой дыягностыкі, радыёлагаў. Беларускія спецыялісты больш за год рыхтаваліся да гэтай аперацыі.

кардио2.jpg

    «Гэтая аперацыя адносiцца да класічных аперацый па гібрыднай тэхналогіі ў галіне кардыяхірургіі. Гэта будучыня кардыяхірургіі ў цэлым», - сказаў дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Аляксандр Мрочак.

Першая гібрыдная аперацыя была выкананая сёння жыхарцы Мінска - у яе развілася ішэмічная кардыяміяпатыя пасля перанесенага інфаркту міякарда з вялікай анеўрызмай левага жалудачка. «На жаль, - як адзначыў Аляксандр Мрочак, - пры такіх паталогіях анеўрызма не ўдзельнічае ў скарачэнні сэрца, выклікае сардэчную недастатковасць, што скарачае жыццё пацыента. Рэдукцыя або памяншэнне памеру анеўрызмы, прыводзіць да таго, што чалавек будзе даўжэй жыць».

4a7c15f14016981b6de841615245f355.jpg

У сваю чаргу загадчык лабараторыі хірургіі сэрца РНПЦ доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Юрый Астроўскі адзначыў, што сумяшчэнне гэтых двух падыходаў вырашае задачу па мінімізацыі хірургічнай траўмы.

 Гэта абсалютна новая методыка, якая распрацавана некалькі гадоў таму ў ЗША. Яна заключаецца ў тым, што ўрачы ажыццяўляюць памяншэнне і рэмадулiраванне левага жалудачка сэрца шляхам гібрыднага доступу: хірургічнага і ўнутрысасудзістага. Тым самым дасягаецца большы вынік з меншай траўмай для пацыента. «Мы паменшылі аб'ём камеры сэрца прыкладна на 40%, што забяспечыць лепшую якасць жыцця для пацыента», - распавёў загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ Алег Паланецкі.

кардио1.jpg

Для навучання беларускіх спецыялістаў новай тэхналогіі прыбыла брыгада спецыялістаў з ЗША. Акрамя таго, за працэсам з адукацыйнай мэтай таксама назіралі вядомыя кардыяхірургі з іншых краін, у тым ліку Іспаніі, Германіі, Італіі.

хирурги.jpg

 Высока ацаніў прафесіяналізм беларускіх хірургаў і кардыяхірург Лон Аннест з ЗША. «Мы маем магчымасць працаваць практычна па ўсім свеце. Ваша каманда знаходзіцца абсалютна на адным узроўні з ўрачамі з ЗША, Англіі, Паўднёва-Усходняй Азіі», - сказаў ён. Акрамя таго, спецыялiст высока ацаніў тэрапеўтычныя падыходы і стандарты медыцынскай дапамогі, якія прымяняюцца ў Беларусі. Лон Аннест адзначыў, што ўсе прадэманстраваныя яму пацыенты атрымліваюць аптымальнае сучаснае лячэнне на дааперацыйным этапе.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1265
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы