by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Узбекістана.

Дзяржаўная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Узбекістан.

 У ходзе візіту падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі. Подпісы пад дакументам паставілі міністры Валерый Малашка і Алішэр Шадманаў.

Таксама ў рамках візіту плануецца падпісанне кантрактаў на шматразовыя пастаўкі фармацэўтычнай прадукцыі паміж беларускімі прадпрыемствамі «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і СТАА «Лекфарм» і іх узбекскімі калегамі - ТАА «Оптыма Фарм», ТАА «Макра Фарм Андыжан», «Профі фарм сэрвіс» і «Неа фарм».

Зараз паміж дзвюма краінамі экспарт лекавых сродкаў ажыццяўляецца на падставе рэгістрацыйных пасведчанняў. На сёння арганізацыі холдынгу атрымалi 199 рэгістрацыйных пасведчання на лекавыя сродкі ва Узбекістане. Цяпер на разглядзе знаходзяцца 12 дасье да канца 2018 г.  да падачы рыхтуюцца яшчэ 23 дасье.

Па выніках працы ў студзені-снежні 2018 г. плануецца экспарт фармацэўтычнай прадукцыі на суму $2,9 млн.

Ва Узбекістане на сённяшні дзень зарэгістраваныя 244 найменні лекавых сродкаў, вырабаў медпрызначэння і медтэхнікі з Беларусі. У 2019 годзе плануецца нарасціць экспарт у Рэспубліку Узбекістан.

Адзначым, што ўсяго ў бягучым навучальным годзе ў медыцынскіх ВНУ Беларусі і БелМАПА навучаюцца 15 грамадзян Узбекістана. Устаноўлены прамыя сувязі і заключаны шэраг дагавораў аб супрацоўніцтве паміж арганізацыямі аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Узбекістана, у межах якіх ажыццяўляецца абмен вопытам у галіне аховы здароўя.

Акрамя таго, калектыўны стэнд Міністэрства аховы здароўя прадстаўлены на Нацыянальнай выставе Беларусі ва Узбекістане. На ёй праходзіць прэзентацыя патэнцыялу аховы здароўя і фармацэўтычных арганізацый.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

432
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы