Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Пацярпелыя знаходзяцца пад наглядам урачоў
Двое пацярпелых школьнікаў са Стоўбцаў знаходзяцца пад наглядам урачоў.
Двое пацярпелых пры нападзенні ў школе ў Стоўбцах знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане. Пра гэта паведаміў загадчык хірургічнага аддзялення Стаўбцоўскай ЦРБ Дзмітрый Пляскач.
Паводле яго слоў, «цяпер школьнікі знаходзяцца ў рэанімацыі пад пастаянным наглядам урачоў. Пацыенты паступалі паміж 8.00 і 9.00 ў цяжкім стане. Загадзя было вядома, што іх вязуць, таму разгарнулі аперацыйныя. Яны былі праапераваныя. Цяпер іх стан стабільны цяжкі». У пацярпелых нажавыя раненні.
Як паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта, на месцы працуе следча-аператыўная група, усталёўваюцца акалічнасці трагедыі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны