by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Віншаванне с 8 сакавіка

Віншаванне міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерыя Малашкі з 8 сакавіка.

Дарагія жанчыны!
Ад імя мужчын-медыкаў віншую вас з Міжнародным жаночым днём!

Аб вас, нашы выдатныя калегі, хочацца гаварыць вершамі, напрыклад, словамі беларускага паэта Пімена Панчанкі:

Першыя раны жанчына лячыла,
Травы збірала з відна да цямна. 
Першых звяроў прыручыла жанчына, 
Першай насеяла зерне яна...

Вы ва ўсім для нас першыя, лепшыя і любімыя. З даўніх часоў жанчыны даглядалі хворых, шукалі спосаб палегчыць іх пакуты. І сёння вы падтрымліваеце, адорваеце ўсмешкай, саграваеце добрым словам. У кабінеце і аперацыйнай, у лабараторыі і вучэбнай аўдыторыі - усюды вы натхняеце сваім імкненнем зрабіць свет лепш, зберагчы жыццё і здароўе. Мы захапляемся вашай прыгажосцю, прафесіяналізмам, працавітасцю, уменнем клапаціцца і пра пацыентаў, і пра хатні ачаг. Дапамагаючы новым грамадзянам Беларусі з'явіцца на свет, многія з вас самі з гонарам нясуць высокае званне Маці.

А мужчынам нагадаю, чым заканчваецца верш класіка:

Не паціскайце, мужчыны, плячыма, 
Не спасылайцеся хітра на час.  
Першых звяроў прыручыла жанчына,  
Можа, як-небудзь прыручыць і вас.

1397
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы