by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя на паўмарафоне

Каля 35 тыс. удзельнікаў выйшлі на старт Мінскага паўмарафона

Штогод сярод аматараў бегу ў паўмарафоне прымаюць удзел - каманда Dream Team, каманда "Крылы анёлаў", прадстаўнікі ўніверсітэтаў, міністэрстваў і ведамстваў. Удзельнікамі знакавай спартыўнай падзеі стала і каманда, у якую вайшлі і прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя. 

третья.JPG

На самую масавую дыстанцыю ў 5,5 км выйшлі сёння больш за 25 тыс. бегуноў. Заключны забег сабраў прадстаўнікоў бегавых рухаў з Беларусі і замежных краін, каманды вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, працоўных калектываў.

четвертая.JPG

Старт забегу на 5,5 км даў Вадзім Дзевятоўскі. Сярод тысяч удзельнікаў у забегу прынялі ўдзел і прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя. Сярод тых, хто выйшэў на старт каля Палаца спорту былі і прадстаўнікі нашага ведамства - начальнікі аддзелаў Анатоль Грушкоўскі і Людміла Лёгкая, прэс-сакратар Юлія Барадун, у ліку бегуноў былі таксама прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя рэгіёнаў і, вядома ж, Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У масавым забегу таксама прынялі ўдзел студэнты і навучэнцы медыцынскіх універсітэтаў і каледжаў. Каманда ААН аб'яднала супрацоўнікаў агенцтваў ААН у Беларусі, партнёраў і сяброў міжнароднай арганізацыі. Дэвіз зборнай каманды ААН - «Дасягнём 17 Мэтаў разам!».

пятая.JPG

Раней адбыліся забегі на 21,1 км і 10,5 км. Пераможцамі ў мужчын на самай доўгай дыстанцыі стаў Абебе Негеве Дегефа з Эфіопіі, у жанчын - прадстаўніца Кеніі Шэйла Еротич, беларуска Святлана Кудзеліч заваявала срэбра.

У гэтым годзе Мінскі паўмарафон праходзіў у чацвёрты раз. У гэтым годзе на старт выйшлі больш за 35 тыс. чалавек. Мінскі паўмарафон мае бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

41323146_1890679624345384_2109777039186722816_n.jpg

Адзначым, што для аказання якаснай медыцынскай дапамогі ў сталіцы працавалі брыгады хуткай дапамогі. У рамках забегу неабходная медычная дапамога была аказана ўсім, хто звяртаўся па дапамогу.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя



358
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы