Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Прэс-канферэнцыя аб замацаванні кадраў
Размеркаванне і замацаванне маладых кадраў у Беларусi
У Беларусі моладзь мае магчымасці і гарантыі для самарэалізацыі. Адна з такіх гарантый - права на першае працоўнае месца. У краіне вядзецца работа па замацаванні маладых спецыялістаў. Яна накіравана на стварэнне ўмоў для вытворчай дзейнасці выпускнікоў, іх хутчэйшай адаптацыі ў працоўных калектывах, забеспячэнне нармальных жыллёва-бытавых умоў.
Пра тое, што робіцца для паспяховага замацавання маладых спецыялістаў у арганізацыях, іх сацыяльнай абароны, колькі выпускнікоў застаецца на першым працоўным месцы і пасля заканчэння размеркавання, распавялі падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, вышэйшых навучальных устаноў.
Каля 99,9% выпускнікоў-бюджэтнікаў ВНУ ў гэтым годзе атрымалі размеркаванне, паведаміла журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Вольга Мушчынская. «У бягучым годзе кампанія па размеркаванні завяршылася паспяхова. Па папярэдніх дадзеных, размеркавана, накіравана на працу 18 тыс. выпускнікоў з вышэйшай адукацыяй першай прыступкі, або 99,9% агульнай колькасці падлягаюць размеркаванню, 2,5 тыс. - з вышэйшай адукацыяй другой ступені (99,8%), 18,5 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (99,9%) і больш за 20 тыс. - з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй (99,8%)», - сказала Вольга Мушчынская.
Начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка падкрэсліла, што ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у сферы медыцыны і фармацэўтыкі, працэдура накіравання на першае працоўнае месца выразна адпрацаваная. «Ужо шмат гадоў 100% выпускнікоў бюджэтнай формы навучання атрымліваюць першае працоўнае месца», - звярнула ўвагу яна.
Па словах Вольгі Маршалка, пытанне замацавання маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы знаходзіцца на асаблівым кантролі ў міністэрстве. «Мы на рэгулярнай аснове сустракаемся з усімі маладымі спецыялістамі. Штогод з верасня па лістапад праходзіць маніторынг з удзелам Міністэрства аховы здароўя, мясцовай выканаўчай улады, прафсаюзаў, іншых асоб, якія забяспечваюць пытанні замацавання, у тым ліку пытанні прадастаўлення жылля, сацыяльных выплат, гарантый і іншыя моманты», - адзначыла яна. Па яе словах, больш за 80% маладых спецыялістаў у медыцынскай галіны застаюцца на першым працоўным месцы, астатнія сыходзяць у сувязі з пераездам, бытавымі, жыллёвымі, асабістымі, сямейнымі і іншымі пытаннямі.
Усе матэрыялы прэс-канферэнцыі чытайце па спасылцы:
https://www.belta.by/pressconference/view/raspredelenie-i-zakreplenie-molodyh-kadrov-v-respublike-obespechenie-sotsialnyh-garantij-1186/
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны