by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Прэзідэнт наведаў новую бальніцу ў Гомелі

Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў сёння Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу.

Ён высока ацаніў вынікі праведзенай рэканструкцыі. Размаўляючы з жыхарамі горада Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Пабудавалі палац, інакш не скажаш. Найвышэйшыя тэхналогіі, выдатная бальніца".
IMG_5253.JPG
Сучасны цэнтр у Гомелі чакалі і лекары, і маленькія пацыенты. Два гады таму Прэзідэнт даў даручэнне - рэканструяваць клініку. "Мы дамовіліся, што гэта будзе самая сучасная бальніца. Гэта дзеці, і абсталяванне павінна быць адпаведным", - сказаў тады Кіраўнік дзяржавы. Два гады таму Гомельская вобласць заставалася адзінай у рэспубліцы, дзе не было шматпрофільнай дзіцячай абласной бальніцы для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Да заканчэння рэканструкцыі і будаўніцтва новага цэнтра дзяцей і падлеткаў з усёй вобласці вымушаны былі прымаць на кансультацыі і лячэнне літаральна па ўсім горадзе.
IMG_5251.JPG
Пасля рэканструкцыі пад адным дахам сабраны ўсе неабходныя аддзяленні. Закупіць абсталяванне дапамаглі спонсары. Аднак бальніца пакуль ўкамплектавана не на 100%. Прэзідэнт даручыў у бліжэйшы час дааснасціць ўстанову па апошнім слове тэхнікі. Таксама ён акцэнтаваў увагу на важнасці забеспячэння высокай якасці медыцынскіх паслуг з улікам сучасных экалагічных выклікаў.
IMG_5172.JPG
Але галоўнае, што ўжо зараз тут гатовы аказваць дапамогу літаральна з першых дзён жыцця малога. Тут магчымая дыягностыка захворванняў у дзяцей любога ўзросту. З'явіліся кабінеты магнітна-рэзананснай і кампутарнай тамаграфіі і ўнікальныя для рэгіёну метады абследавання.
IMG_5169.JPG
"Атрымаўся выдатны квартал з унутраным садам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ен наведаў розныя блокі бальніцы, азнаёміўся з узроўнем аказання медыцынскай дапамогі, пагутарыў з медперсаналам і бацькамі маленькіх пацыентаў. 

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
369
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы