Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Прафілактыка пазасезонных інфекцыйных захворванняў
Прэс-канферэнцыя "Прафілактыка пазасезонных інфекцыйных захворванняў" прайшла ў Мінску.
На пытанні журналістаў у Нацыянальным прэс-цэнтры адказвалі намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан і загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі РЦГЭіГЗ Вераніка Высоцкая.
Па словах Іны Карабан, пацверджаныя выпадкі адзёру зафіксаваныя ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Першы выпадак быў зарэгістраваны ў лютым у Ваўкавыску, калі захварэла пяцігадовая дзяўчынка. Яе маці адмовілася ад вакцынацыі дзіцяці. У цяперашні час сітуацыя ў раённым цэнтры знаходзіцца пад кантролем, з 17 сакавіка новых выпадкаў захворвання на адзёр не рэгіструецца. Але медыкі працягваюць назіраць за людзьмі, якія знаходзіліся ў кантакце з хворымі.
Верагодней за ўсё, вірус трапіў у Беларусь з Еўрапейскага рэгіёну. У Гомельскай вобласці зарэгістравана 11 пацверджаных выпадкаў. Сюды вірус, па дадзеных спецыялістаў, патрапіў з Адэсы, дзе першы хворы адпачываў разам з сям'ёй. Што тычыцца Брэсцкай вобласці, то тут зарэгістраваны адзін выпадак. Як паведамлялася, у Ляхавічах было зарэгістравана захворванне на адзёр чатырохмесячнага дзіцяці. Дзіця родам з Ваўкавыска. Бабуля, якая ўзяла над ім апеку, прывезла яго і яшчэ двух сваіх старэйшых унукаў 2014 і 2015 года нараджэння у Ляхавіцкі раён 15 сакавіка. Чатырохмесячнае дзіця да пераезду знаходзіўся ў Ваўкавыску ў бальніцы.
Падрабязнасці чытайце на сайце 24health.by
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны