by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Рабочы візіт міністра ў Гомель

У рамках рабочай паездкі ў Гомель міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведаў Гомельскі абласны кардыяцэнтр. Тут ён наведаў аддзяленні рэанімацыі, оперблок, кабінет ангіяграфіі, палаты ў аддзяленнях, паразмаўляў з пацыентамі.

1_2021-12-03_18-41-57_5.jpg

А затым адбылася рабочая нарада, на якой начальніку ўпраўлення аховы здароўя Гомельскай вобласці Мікалаю Кудзеньчуку і галоўнаму ўрачу бальніцы Вользе Лях было даручана прапрацаваць пытанне замены ангіёграфа. Таксама была абмеркавана магчымасць закупкі ў 2022 годзе для кардыяцэнтра УГД-апарата «эксперт-класа» і двух апаратаў штучнага кровазвароту, а ў 2023 годзе – магнітна-рэзананснага кампутара.

2_2021-12-03_18-41-57_6.jpg

Зараз у Гомелі праводзяцца будаўніча-мантажныя работы ў новым корпусе бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Дзмітрый Піневіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'екта. Плануецца, што тут да верасня 2022 года будуць адкрыты – новы чатырохпавярховы корпус, кіслародны пункт з пляцоўкай для газіфікатараў умяшчальнасцю 16 тон і г.д. Медыцынскае аснашчэнне будынка плануецца правесці за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і рэсурсаў Міністэрства аховы здароўя.

3_2021-12-03_18-41-58_8.jpg

Таксама падчас свайго працоўнага візіту, міністр аховы здароўя правеў планёрку на яшчэ адным аб'екце, які будуецца – бальніцу №2. Тут вядуцца будаўніча-мантажныя работы ў корпусе пад устаноўку камп'ютарнага тамографа. Яго плануецца запусціць да Новага года.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

03.12.2021 18:57
767
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы