Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42#САД – Спартыўны, Актыўны, Даступны!
Маштабны марафон здаровага ладу жыцця пройдзе ў жніўні 2019 года.
На базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле пройдзе маштабны марафон здаровага ладу жыцця.
Кожны чацвер 1, 8, 15, 22 і 29 жніўня з 18.00 да 21.00 любы жадаючы можа выпрабаваць сябе ў розных відах фізічнай актыўнасці і фітнэс-кірунках, папярэдне атрымаўшы рэкамендацыі ад медыкаў, якія будуць кансультаваць і падтрымліваць удзельнікаў марафону на працягу месяца.
На адной пляцоўцы паралельна будуць прадстаўлены фiткрос, ёга, стрэтчынг, пiлатэс, TRX. Можна будзе выпрабаваць сябе ў баявых мастацтвах і розных танцавальных напрамках, вывучыць розніцу паміж функцыянальнай і кардыё-трэніроўкай высокай інтэнсіўнасці, рэлакс-практыкаваннямі.
Алгарытм удзелу:
У дні правядзення марафону будуць прадстаўлены розныя віды сумесных актыўнасцяў для мамаў і дзетак, а таксама людзей з дадатковымі патрэбамі, арганізаваныя выступленні ментараў, матывацыйных спікераў, аўтограф-сесіі ад вядомых спартсменаў, здаровыя фудкорты і многае іншае.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарвыканкама, спартыўных грамадскіх аб'яднанняў.
САЙТ: марафонзож.бел
Іншыя навіны