Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Сітуацыя па ВРВІ знаходзіцца на кантролі
Захворванне на ВРВІ на тэрыторыі Беларусі значацца на неэпідэмічным узроўні
Паводле дадзеных маніторынгу захворванне на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 12 сакавіка 2018 году знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні і характарызуецца сярэдняй інтэнсіўнасцю з тэндэнцыяй да зніжэння.
У структуры хворых удзельная вага дзіцячага насельніцтва да 18 гадоў склала 63,3%.
Захворванне абумоўлена цыркуляцыяй негрыпозных рэспіраторных вірусаў (адэнавірусаў, рэспіраторна-сінцытыяльных вірусаў, вірусаў парагрыпу), а таксама мае месца спарадычныя выяўленне вірусаў грыпу А (АH3N2, АH1N1) і В, што характэрна для дадзенага перыяду сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.
Па дадзеных Расспажыўнагляду на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, адзначаецца нязначны рост геаграфічнага распаўсюджвання і захворвання на грып і ВРІ.
Па дадзеных FluNews Europe - у 1 краіне (Люксембург) адзначаецца вельмі высокая інтэнсіўнасць, у 7 краінах (Албанія, Германія, Славакія, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя) - высокая інтэнсіўнасць, у 27 краінах (у тым ліку Іспанія, Латвія, Літва , Польшча, Францыя, Эстонія) -средняя інтэнсіўнасць, 15 краінах (у тым ліку Італія, Партугалія, Расія, Злучанае каралеўства Вялікабрытанія, Турцыя) - нізкая інтэнсіўнасць.
Па дадзеных міжнародных агенцтваў у ЗША і Канадзе адзначалася зніжэнне захворвання на грып і ВРІ. У краінах Азіяцкага і Афрыканскага рэгіёнаў адзначаецца рэгіянальнае і лакальнае распаўсюджванне грыпу тыпу А (Н1N1) pdm09 і тыпу В.
Аб мерах прафілактыкі ВРІ і грыпу можна азнаёміцца тут.
Сітуацыя па захворванні на ВРІ знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны