Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Хутка ў міжраённых цэнтрах з'явяцца ангіографы
На працягу некалькіх гадоў усе буйныя міжраённыя цэнтры Беларусі абсталююць ангіографамі.
Усе буйныя міжраённыя цэнтры Беларусі абсталююць ангіографамі на працягу 2-3 гадоў, паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Вербавікоў.
Ангіографічная дапамога сёння аказваецца ў Мінску і абласных цэнтрах, а таксама ў Пінску, Салігорску, Оршы, Баранавічах. У 2018 годзе ангіограф з'явіцца ў Наваполацку. "На працягу бліжэйшых некалькіх, думаю, 2-3 гадоў такая дапамога будзе аказвацца ва ўсіх буйных міжраённых цэнтрах, у тым ліку ў Мазыры, Лідзе, Бабруйску", - сказаў Аляксандр Вербавікоў.
Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення, аказанне кардыялагічнай дапамогі насельніцтву - адзін з прыярытэтных напрамкаў айчыннай аховы здароўя. Гэта звязана не толькі з высокай распаўсюджанасцю сардэчна-сасудзiстых захворванняў, але і неабходнасцю паляпшэння іх прафілактыкі і лячэння. Для аказання якаснай, даступнай дапамогі пацыентам з хваробамі сістэмы кровазвароту (ХСК) выбудаваная стройная стабільна сістэма, якая ўжо функцыянуе і ўключае чатыры ўзроўні.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць на сайце БЕЛТА
Іншыя навіны