by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Студэнты, якiя вярнуліся з Кітая, пройдуць абавязковае аздараўленне і акліматызацыю

У мэтах забеспячэння бесперапыннага медыцынскага назірання за студэнтамi з КНР, якія працягваюць навучанне ў беларускіх універсітэтах, наладжана iх аздараўленне ў САК «Брыганціна» БДУ і ў Мінскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі «Загор'е».

Адзначым, што гаворка ідзе пра дадатковыя меры для студэнтаў, якія не былі ў кантакце з хворымі і не наведвалі эпідэмічна-непаспяховыя раёны, а таксама для якіх былі ўжытыя меры карантыну ў КНР. На сённяшні дзень да месца вучобы прыбыло 174 студэнта. Усе яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.

Зараз у аздараўленчым цэнтры «Загор'е» завяршаецца падрыхтоўчая праца да прыёму студэнтаў. Усе медыцынскія супрацоўнікі, якія будуць працаваць у аздараўленчым цэнтры, прайшлі дадатковую падрыхтоўку. Для студэнтаў тут будзе арганізавана індывідуальная форма навучання. Такія ж меры эпідэмічнай бяспекі ўведзены ва ўсіх абласцях краіны, дзе навучаюцца студэнты з КНР. Адзначым, што беларускім грамадзянам, на гэты перыяд, прапанаваныя паслугі двух іншых рэабілітацыйных цэнтраў, якія таксама знаходзяцца недалёка ад Мінска - у д.Аксакаўшчына і д.Атолiна.

Спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя, ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі памежным і мытным камітэтамі, Міністэрствам транспарту і камунікацый арганізавана аператыўнае атрыманне звестак аб прыбываючых з КНР асобах, іх лабараторнае абследаванне, а таксама іх аператыўная дастаўка ў аздараўленчыя цэнтры.

Усяго за перыяд з 28 студзеня па 14 лютага санітарна-каранцінным кантролем ахоплена больш за 300 тыс. чалавек, якiя перасяклi мяжу Беларусi.

У сапраўдны момант выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай каронавірусам COVID-19 у Беларусі, не зарэгістраваныя. Аднак, з 30 студзеня перакладзеная ў рэжым павышанай гатоўнасці праца ўсёй санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацый аховы здароўя. Арганізацыі аховы здароўя краіны гатовыя да прыёму пацыентаў з падазрэннем на захворванне і правядзенню медыцынскага нагляду за кантактнымі асобамі.

Акрамя таго, звяртаем увагу беларускіх грамадзян, што асноўная частка студэнтаў з КНР, якія навучаюцца ў Беларусі, у гэтым годзе, у сувязі з успышкай каронавіруса, ня выязджалі на канікулы ў Кітай і не пакідалі межаў Беларусі.

Для правядзення даследаванняў і тэстаў забяспечана кругласутачнае дзяжурства дыягнастычнай лабараторыі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі». У цяперашні час дасьледаваны матэрыял амаль ад 1 тыс. чалавек. Вынік абследавання на каронавірусную інфекцыю - адмоўны.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

Фота - БДУ

489
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы