Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Сёння свята фармпрамысловасцi Беларусі!
Прафесійнае свята работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці
Сёння, 15 кастрычніка, адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці краіны.
Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Фармацэўтычная прамысловасць Рэспублікі Беларусь існуе ўжо больш за 90 гадоў. Але найбольш актыўна галіна пачала развівацца ў апошнія 20 гадоў. Толькі за апошнія 6 гадоў аб'ём вытворчасці лекавых сродкаў у рэспубліцы павялічыўся ў 4,6 разы, экспарт - у 1,4. Рэалізавана 33 інвестыцыйных праекта агульным коштам больш за $250 млн.
Найбуйнейшыя беларускія вытворцы лекавых сродкаў - дзяржаўныя і з доляй дзяржавы арганізацыі, аб'яднаныя ў холдынг «Белфармпром».
Холдынг створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ад 25 ліпеня 2017 г. № 258, у яго склад увайшлі 8 арганізацый, у тым ліку 6 - вытворцаў лекавых сродкаў, адна навуковая арганізацыя і азiн вытворца вырабаў медыцынскага прызначэння.
Арганізацыі холдынгу забяспечваюць вытворчасць каля 70% усіх айчынных лекавых сродкаў, фармуюць да 90% экспарту беларускай фармацэўтычнай прадукцыі.
У апошнія гады актыўна развіваюцца фармацэўтычныя арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці. Так, у цяперашні час 24 недзяржаўныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць вытворчасць лекаў, заключылі дагаворы аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з холдынгам. Гэта дазваляе кансалідаваць намаганні удзельнікаў фармацэўтычнага рынку ў вырашэнні шэрагу існуючых праблем, далучаць арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў працэс фарміравання і развіцця галіны.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны