Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Урачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару
Урачыстае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай Дошкі гонару адбылося ў Мінску.
На плошчы Дзяржаўнага сцяга адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па выніках працы за 2018 год. Усе яны дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. «У эканамічным плане 2018 год быў вельмі няпростым. Разам з тым нам удалося выканаць 7 з 8 ключавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця», - сказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын. Ён таксама падкрэсліў, што ў першым квартале 2019 года эканоміка працягнула паступальны рух наперад, выконваюцца практычна ўсе ключавыя паказчыкі.
У цырымоніі адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай Дошкі гонару прынялі ўдзел першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія сталі пераможцамі спаборніцтва.
У бягучым годзе ў адпаведнасці з указам №47 ад 12 лютага 2019 года выбар пераможцаў праводзіўся згодна з абноўленым правілах спаборніцтваў. На Рэспубліканскую Дошку гонару ўпершыню занесены лепшыя арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання. Усяго па выніках працы за 2018 год на Рэспубліканскую Дошку гонару занесены 59 пераможцаў спаборніцтва.
Адзначым, што сярод устаноў сферы аховы здароўя лепшымі прызнаны: РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Брэсцкая цэнтральная паліклініка, Магілёўскі абласны процітуберкулёзны дыспансер, 2 гарадская клінічная бальніца Мінска і навукова-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Адані».
Занясенне на Рэспубліканскую Дошку гонару накіравана на заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны