by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Урачыстае адкрыццё стадыёна "Дынама"

Урачыстае адкрыццё абноўленага стадыёна "Дынама" адбылося 21 чэрвеня ў Мінску.

Удзел у мерапрыемстве ўзяў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Ён уручыў сімвалічны ключ ад стадыёна спартсменам - членам нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы і футбалістам. Таксама на стадыёне адбылася цырымонія запуску зваротнага адліку часу, які застаўся да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, што пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе.

Як адзначыў у сваім выступе Аляксандр Лукашэнка, «сённяшні дзень па праве стане датай новага нараджэння нашага легендарнага стадыёна «Дынама». Яго багатая гісторыя напоўнена гучнымі і вялікімі імёнамі, яркімі перамогамі, незабыўнымі момантамі суперніцтва куміраў розных пакаленняў. Стадыён быў упершыню адкрыты ў мінулым стагоддзі - у 1934 годзе. І адразу стаў галоўным спартыўным аб'ектам краіны, цэнтрам прыцягнення ўсіх прыхільнікаў спорту. Абапіраючыся на традыцыі і вопыт, сёння мы пачынаем новы адлік жыцця вялікага культурна-спартыўнага цэнтра. Усімі рэстаўрацыйна-будаўнічымі работамі тут займаліся выключна беларускія спецыялісты. Выкарыстаўшы перадавыя тэхналогіі, яны ашчадна захавалі гістарычную аснову, пры гэтым зрабілі яго сучасным і высокатэхналагічным.

І, вы ведаеце, трохі асабістага: мне аднойчы пашчасціла гуляць на гэтым стадыёне, і я памятаю, ведаю, што яшчэ, на шчасце, вельмі шмат легенд гэтага стадыёна жывыя. Прымаючы рашэнне аб яго адраджэнні, а фактычна - аб нараджэнні на гэтай базе новага фізкультурна-спартыўна-культурнага цэнтра, я думаў пра тых, хто гуляў на гэтым стадыёне, хто звязаў свой лёс з гэтым стадыёнам, хто хадзіў на гульні, матчы, спаборніцтвы і канцэрты на гэты стадыён. Я перакананы, стадыён абавязкова стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. А ў 2019 годзе ён будзе сэрцам II Еўрапейскіх гульняў - еўрапейскай Алімпіяды - грандыёзнай падзеі для Беларусі і ўсёй сусветнай спартыўнай грамадскасці.

Дарагія сябры! Спорт і алімпійскі рух служаць высокім і высакародным мэтам. Яны закліканы аб'ядноўваць краіны і народы, умацоўваць волю і характар атлетаў, дарыць мару падрастаючаму пакаленню. Дык няхай жа і наш абноўлены стадыён будзе адным з сімвалаў гэтых выдатных ідэалаў!»



Арганізатары падрыхтавалі маштабную і насычаную музычна-спартыўную праграму. Адзначым, што як любы новы аб'ект, стадыён здзіўляе і зачароўвае наведвальнікаў.




Дарэчы, на стадыёне адчыненыя чатыры медпункты крокавай дасягальнасці. Так што ў любы дзень - і на спартыўна-святочным мерапрыемстве, і на звычайнай трэніроўцы - і спартсмены, і трэнерскі склад, і госці «Дынама» не апынуцца па-за ўвагай дактароў. Тут ёсць памяшканні для правядзення фізiяпрацэдур і, вядома ж, цэнтр допінг-кантролю.




Акрамя таго, для медзабеспячэння масавых спаборніцтваў на пляцоўцы разгорнута 10 мабільных брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. У іх складзе: анестэзіёлагі, рэаніматолагі, фельчары хуткай медыцынскай дапамогі ды інш. Адзначым, што паводле Міністэрства аховы здароўя, праца брыгад хуткай медыцынскай дапамогі ў дні правядзення II Еўрапейскіх гульняў будзе ўзмоцнена.



Акрамя таго, зараз медыцынскія работнікі праходзяць курс інтэнсіўнай практыкі па англійскай мове. У кожнай медустанове, што мае аказваць меддапамогу падчас правядзення гульняў, будуць дзяжурыць супрацоўнікі, якія валодаюць англійскай мовай. 



Эксперты Еўрапейскага алімпійскага камітэту высока ацанілі гатоўнасць Мінска. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Будуць разыграны больш за 200 камплектаў узнагарод.



  

Фото: president.gov.by, belta.by и пресс-службы Министерства здравоохранения

1180
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы