Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42У Беларусі пацярпелі ад галалёду 408 чалавек
З галалёднымі траўмамі шпіталізаваны 108 чалавек
У Беларусі, пачынаючы з 28 лістапада, пацярпелі ад галалёдных траўм 408 чалавек.
З усіх пацярпелых і тых, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў паліклінікі, траўмапункты, стацыянарныя лячэбныя ўстановы, 108 - шпіталізаваныя, а амбулаторную дапамогу атрымалі 300 чалавек. Адзначым, што з-за галалёднай траўмы пацярпелі не толькі дарослыя, але і дзеці. Так, з усіх тых хто звярнуўся па дапамогу, 16 дзяцей і падлеткаў былі агледжаны амбулаторна, 9 - шпіталізаваны.
Больш за ўсё пацярпелі жыхары Мінска (243 чалавекі), а таксама Магілёўскай (52), Віцебскай (42), Мінскай (40), Гомельскай (31) абласцей. Галалёд пакуль што не закрануў Брэсцкую і Гродзенскую вобласці.
У зімовы час траўмы костак і суставаў часцей атрымліваюць у дварах, на маставых, што звязана з іх станам (галалёдзіца, калдобіны, выбаіны, пры наяўнасці снежнага покрыва - непрыбраны цвёрды снег). Пацярпелыя звяртаюцца па медыцынскую дапамогу з нагоды пераломаў прамянёвай косткі, пераломаў ладыжак, ключыцы, удараў плечавой косткі, костак галёнкі i iнш. Фактарам траўматызму таксама з'яўляецца стан алкагольнага ап'янення, якi суправаджае траўмы амаль у 30% выпадкаў. У зімовы перыяд алкагольнае ап'яненне можа стаць непасрэднай прычынай абмаражэння.
Цяперашняя зіма не стане выключэннем з правілаў. З выпадзеннем першага снегу звычайна ў 2-3 разы павялічваецца частата зваротаў па дапамогу ў медыцынскія ўстановы з нагоды траўмаў. У асноўным гэта ўдары, пераломы костак ў 15%, а вывіхі ў 10% выпадкаў. Прычынамі пашкоджанняў, як правіла, з'яўляюцца падзення з-за стану тратуараў, бруку (галалёд, выбоіны, ямы, калдобіны і інш.).
Асноўны спосаб прафілактыкі траўмаў зімой - рух па ходніках, пешаходных дарожках, пешаходных пераходах на бруку, асабліва пры наяўнасці снежных заносаў і галалёду. У значнай меры гэта адносіцца да вадзіцеляў - захаванне хуткаснага рэжыму, максімальна ўважлівае стаўленне да ўдзельнікаў дарожнага руху.
Але, калі адбылося падзенне, то неабходна падаць на бок, па магчымасці ацаніўшы месца падзення, што б не атрымаць дадатковыя пашкоджанні. Трэба выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі або (пры магчымасці) самастойна звярнуцца ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову. Пры дапамозе падручных сродкаў (самастойна або з дапамогай навакольных) стварыць умовы нерухомасці для пашкоджанай канечнасці.
Траўматалагічная служба досыць аператыўна падрыхтавалася да наступу сапраўднай зімы і ў поўнай меры мае неабходную колькасць сіл і сродкаў для дапамогі пацярпелым у зімовы перыяд.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны