У аздараўленчым лагеры «Зарніца» пройдзе акцыя «Я, ты, ён, яна: мы - здаровая краіна»
19 жніўня 2019 года ў аздараўленчым лагеры «Зарніца» у рамках прафілактычнага праекта «Ваш выбар!» пройдзе акцыя «Я, ты, ён, яна: мы - здаровая краіна».
Месца і час правядзення мерапрыемства: аздараўленчы лагер «Зарніца» (Мінская вобл., Уздзенскі раён, д.Николка, 46 км. Слуцкай шашы) у 11.00.
Прафілактычны праект «Ваш выбар!» рэалізуецца ва ўсіх загарадных аздараўленчых лагерах Мінска. У рамках праекта праводзяцца заняткі, трэнінгі, анкетаванне, займальныя гульні і конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, арганізаваныя сустрэчы з урачамi, псіхолагамі, супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Праца спецыялістаў фарміруе ў дзяцей навыкі здаровага ладу жыцця праз гульнявыя, спартыўныя, экалагічныя і іншыя віды дзейнасці.
Праект « Ваш выбар» рэалізуецца з 2014 года ў рамках праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», а таксама плана мерапрыемстваў шырокамаштабнага праекта «Менск - здаровы горад!». У летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года ўжо праведзена больш за 400 мерапрыемстваў, накіраваных на далучэнне падлеткаў да асноў ЗОЖ. Механізм «роўны навучае роўнага» працуе і ў гэтым праекце.
У аздараўленчым лагеры «Зарніца» пры правядзенні акцыі будуць арганізаваны - кірмаш здароўя «Мы выбіраем здаровы лад жыцця», конкурс малюнкаў на асфальце «Зарніца - тэрыторыя здароўя. Мы за ЗОЖ», фотасесія «Моладзь выбірае здароўе», радыёперадача «Здаровы я - здаровая краіна», акцыя «Моладзь, лайкні ЗОЖ», а таксама на працягу дня будзе арганізаваны фота-кроссінг «У здаровым целе - здаровы дух».
Інфармацыйна-прапагандысцкая праца ў рамках рэалізацыі праекта «Ваш выбар» служыць здаровай альтэрнатывай курэння, алкаголю, наркотыкаў і іншым шкодным звычкам і накіравана на фарміраванне здаровага ладу жыцця і матывацыі яго захавання ва ўдзельнікаў праекта.
Арганізатарамі праекта «Ваш выбар!» выступаюць: гарадскі Цэнтр здароўя ГУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»; камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама; камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама; газета «Пераходны ўзрост».
Кантакты: гарадскі Цэнтр здароўя: 8 (017) 327 54 14; моб. (025) 940-72-11