by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

У «Вялікім камені» актыўна развіваюць медыцынскі накірунак

Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісан паміж Цэнтрам экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і паркам «Вялікі камень»

Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» і РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» падпісаны сёння ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».

20210514_145609.jpg

Як адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Аляксандр Ярашэнка, «якасныя медыцынскія паслугі і лекавыя сродкі сталі найбольш запатрабаванымі ў перыяд барацьбы з пандэміяй. І сёння ў парку прадстаўлены ўсе магчымасці для работы кампаній у гэтым напрамку. Пандэмія паказала, што няма нічога важней здароўя людзей. У парку створаны ўсе ўмовы для працы прадпрыемстваў па выпуску медыцынскай прадукцыі або лекавых прэпаратаў. Дзейнасць 12 нашых рэзідэнтаў звязаная з гэтай вобласцю. Гэта кампаніі з Беларусі, Кітая, Чэхіі, Эстоніі, Расіі, ЗША. Неўзабаве пачынаем развіваць новы напрамак - традыцыйную кітайскую медыцыну».

Аляксандр Ярашэнка падкрэсліў, што гаворка ідзе пра адкрыццё цэнтра па аказанні адпаведных паслуг, а таксама - аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці прэпаратаў, лекавых сродкаў, а таксама іншай медыцынскай прадукцыі. Паводле яго слоў, цяпер прапрацоўваецца магчымасць вытворчасці ў «Вялікім камені» вакцыны супраць СOVID-19.

У сваю чаргу намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк адзначыў, што падпісанне мемарандума - яшчэ адзін пазітыўны крок у нашых добрых адносінах паміж Беларуссю і Кітаем, «калі пачалася пандэмія, Беларусь першая працягнула руку дапамогі КНР і ў свой час Кітай таксама адказаў нам ўзаемнасцю, калі нас напаткала гэтая бяда. Мы ўзаемадзейнічаем і дапамагаем адзін аднаму на ўсіх узроўнях. Дадзены мемарандум - гэта яшчэ адзін добры крок у сумеснай працы на карысць нашых краін. Прыярытэтнымі напрамкамі працы Міністэрства аховы здароўя з'яўляюцца якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі, санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва і яго будучых пакаленняў, а таксама лекавае забеспячэнне».

Па словах дырэктара РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Дзмітрыя Грынько, мэта падпісання мемарандума - усталяванне партнёрскіх адносін і развіццё доўгатэрміновага, эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку на міжнародным узроўні, накіраванага на рэалізацыю палітыкі Міністэрства аховы здароўя па забеспячэнню бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых прэпаратаў, фармацэўтычных субстанцый, медыцынскіх вырабаў. Гаворка таксама ідзе аб правядзенні сумесных навуковых і практычных нарад, сімпозіумаў, семінараў і форумаў, канферэнцый.

«Асабліва важна ва ўмовах СOVID-19, праінфармаваць інвестараў, рэзідэнтаў і партнёраў парку па пытаннях рэгулявання звароту медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза», -  лічыць Дзмітрый Грынько.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
15.05.2021
2244
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы