by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Уладзімір Каранік правёў сёння прыём грамадзян

Прыём грамадзян правёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік

Уладзімір Каранік правёў сёння асабісты прыём грамадзян у Міністэрстве аховы здароўя. На прыём да кіраўніка ведамства запісаліся 23 грамадзяніна. Міністр заслухаў шэраг зваротаў як індывідуальнага характару, так і звязаныя з грамадскімi інтарэсамi. Так, напрыклад, на прыём да міністра прыйшоў кіраўнік прадпрыемства, якое займаецца галаграфiяй. Леанід Віктаравіч распавёў Уладзіміру Каранік аб стварэнні новага пакалення наглядных дапаможнікаў на аснове галаграфii.

IMG_20191204_080428.jpg
На прым да міністра прыйшлi прадстаўнікі прыватнай клінікі з пытаннем аб магчымасці правядзення дадатковых маніпуляцый. Аднак, згодна з лiцэнзiяй, ім неабходна прайсці дадатковае ліцэнзаванне для правядзення новых відаў аператыўнага ўмяшання. Таксама сёння міністр разбіраў пытанні якасці аказання медыцынскай дапамогі, прызначэння лячэння, пытанні прафесійнай этыкі, лекавага забеспячэння, лячэння за мяжой, медыцынскага абследавання ў навуковых цэнтрах, аказання кансультацыйнай дапамогі і рэабілітацыі і іншыя.

IMG_20191204_082845.jpg
«Людзі пазначаюць тыя ці іншыя праблемы, і задача Міністэрства аховы здароўя, мясцовых выканаўчых органаў улады іх бачыць і аператыўна вырашаць. Пытанні паказваюць, што кіраўнікам на месцах неабходна прааналізаваць даступнасць кіраўніцтва ўстаноў аховы здароўя для пацыентаў і якасць прадастаўлення ім інфармацыі. Большасць праблем узнікае менавіта з-за адсутнасці камунікатыўнай лагістыкі», - адзначыў Уладзімір Каранік, падводзячы вынік прыёму грамадзян.

Нагадаем, што звярнуцца ў Міністэрства аховы здароўя можна і пісьмова. У выпадку, калі патрабуецца ўмяшальніцтва непасрэдна міністра ці яго намеснікаў, грамадзян запрашаюць на прыём у міністэрства і стараюцца вырашыць іх праблемы.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1381
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы