Па распараджэнні прэзідэнта Узбекістана Шаўкат Мiрзіёева ў Беларусь быў адпраўлены самалёт з вырабамі медыцынскага прызначэння. Гумманiтарны груз прызначаецца беларускаму народу ў якасці жэсту добрай волі ад прэзідэнта Узбекістана, што падкрэслівае дружалюбны характар як беларуска-узбекскіх адносін у цэлым, так і непасрэдна паміж лідэрамі дзвюх краін.
Ваенны борт ІЛ-76 прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск у ноч з 11 на 12 красавіка. Узбекскi бок перадаў аднаразовыя камбінезоны, рэспіратары, ахоўныя акуляры, латэксныя пальчаткі і маскі - усяго 513 тыс. ахоўных вырабаў. Таксама самалётам даставілі 500 тыс. пагонных метраў марлі, 50 тыс. упаковак антысептыкаў і 10 тыс. л. медыцынскага спірту. У знак падзякі узбекскаму боку былі перададзеныя беларускія трактары. Два МТЗ-82 загрузілі ў гэты ж самалёт і адправілі ў Ташкент.
"Гуманітарная дапамога з Узбекістана паступіць у бальніцы па барацьбе з COVID-19", - паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк. Гуманітарная дапамога з Узбекістана будзе накіравана ў арганізацыі аховы здароўя, якія непасрэдна займаюцца барацьбой з коронавiрусам. Гэтая тэма, безумоўна, цяпер актуальная. Ва ўсіх краінах гэта праблема №1. Беларусь на сённяшні дзень ўкладвае ў гэта вялізарныя сродкі. Як вы ведаеце, мы самі вырабляем сродкі абароны. І, як той казаў, дарога лыжка да абеду, асабліва ад аднаго. У нас сапраўды вельмі добрыя адносіны з узбекскiм бокам. Мы ўжо не раз сустракаліся, і, я думаю, такі крок толькі ўмацуе нашы сяброўскія і дзелавыя адносіны.
Фота: sb.by і belta.by
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя