by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

У Беларусь прыбыў гуманітарны груз, які прадаставіў рэгіянальны офіс СААЗ

Па словах намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, «гэта медыцынская дапамога мігрантам, якія зараз знаходзяцца ў ТЛЦ на беларуска-польскай мяжы. Дадзеная колькасць медыкаментаў і матэрыялаў разлічана на аказанне дапамогі, у сярэднім, кантынгенту колькасцю ў 10 тыс. чалавек на працягу трох месяцаў».

Як адзначыў Барыс Андрасюк, «любая гуманітарная дапамога вітаецца. Гэта знак сяброўства, знак добрасуседства і знак добрай волі, як усяго рэгіянальнага бюро, так і самога доктара Ганса Клюге (дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ)».

01_2021-11-26_16-41-28.jpg

Паводле слоў намесніка міністра, працэдура рэгістрацыі грузу пройдзе ў паскораным парадку, каб хутчэй даставіць дапамогу бежанцам. «Цяпер мы рэгіструем у бежанцаў рэспіраторныя захворванні, ёсць пацыенты з хранічнымі захворваннямі. Уся дапамога будзе накіравана менавіта туды. Для працы па распакаванні і сартаванні будуць прыцягнуты валанцёры-фармацэўты БДМУ. Затым медпрэпараты будуць перададзены ва ўстановы аховы здароўя, якія будуць аказваць дапамогу бежанцам на месцах».

Як распавёў выконваючы абавязкі кіраўніка Краінавага офіса СААЗ у Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Гранькоў, «мы паставілі стандартныя наборы для аказання экстранай медыцынскай дапамогі: тут наборы медыкаментаў, некаторага абсталявання для аказання дапамогі ў надзвычайных сітуацыях. Таксама пастаўлены наборы для аказання дапамогі пры неінфекцыйных захворваннях: цукровым дыябеце, артэрыяльнай гіпертэнзіі і гэтак далей. Пастаўка была вельмі хуткай і яна з'яўляецца працягам дамоўленасцей, якія былі дасягнуты па выніках місіі СААЗ на мяжы».

02_2021-11-26_16-41-30.jpg

Таксама Вячаслаў Гранькоў адзначыў, «гэта толькі пачатак дапамогі, мы ўжо замовілі наборы экспрэс-тэстаў для дыягностыкі каранавіруса, што вельмі актуальна ва ўмовах знаходжання вялікай колькасці людзей у адным памяшканні. Таксама прыбудуць два наборы для кантролю неінфекцыйных захворванняў. Усяго прыбыло больш за 1 тону грузаў. Адзначу, што беларуская сістэма аховы здароўя здольна аказаць усю дапамогу, але гэтыя наборы прызначаны для аказання дапамогі на месцы. Там будзе арганізаваны адпаведны пункт».

03_2021-11-26_16-41-29.jpg

Першы намесьнік генэральнага сакратара БТЧК Іна Лемяшэўская адзначыла, «атрымальнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусі – Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Мы, як партнёры Міністэрства аховы здароўя, вядома ж, пастараемся як мага хутчэй даставіць груз да месца прызначэння. У склад дадзеных модуляў таксама ўваходзяць каля 100 пазіцый расходных матэрыялаў і абсталяванні: перавязачны матэрыял, медыцынскія прылады, глюкометры, тэрмометры, атаскопы, танометры і шматлікае іншае».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

26.11.2021 17:32
656
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы