by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

У Бялыніцкай ЦРБ увялі ў эксплуатацыю новы газіфікатар

У Бялынічах сёння прайшло ўрачыстае мерапрыемства – у эксплуатацыю ўвялі новы газіфікатар цэнтральнай раённай бальніцы.

«Жыццё не стаіць на месцы, сістэма аховы здароўя мяняецца. Сёння мы ўсталявалі дарагое сучаснае спецыялізаванае абсталяванне, якое дазволіць лекару дапамагчы пацыенту жыць», – сказаў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў. Ён таксама адзначыў, што «пандэмія COVID-19 паказала, што кісларод – неабходная рэч для правядзення лячэння. І зараз у Бялыніцкай ЦРБ пачынае працу новы газіфікатар на 5 м куб вадкага кіслароду».

01_photo_2022-09-27_13-55-13 (2).jpg

Як распавёў галоўны ўрач лякарні Павел Манько, «Бялыніцкая ЦРБ – гэта стацыянар на 136 ложкаў. Тут створаны міжраённыя хірургічнае і акушэрска-гінекалагічнае аддзяленні, у тым ліку, і для пацыентаў Круглянскага раёна».

Па словах галоўнага ўрача, новы вялікі газіфікатар быў вельмі неабходны. Праведзены рамонт тэрыторыі і неабходных памяшканняў, зроблена разводка кіслароду па ўсіх палатах, маніпуляцыйных і аперацыйных аддзяленнях. «У бальніцы ўстаноўлена 95 кіслародных кропак, дадаткова ўкаранёны ў працу 7 кантрольна размеркавальных прыстасаванняў. Усё гэта дазваляе мець 1-1/5 месячны запас кіслароду. А старая балонная кіслародная станцыя будзе рэзервовай», – распавёў Павел Манько.

Сістэма аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўяўляе сабой развітую сетку ўстаноў аховы здароўя: тут працуюць больш як 32 тыс. спецыялістаў. Медыкі аказваюць дапамогу ў 70 буйных установах аховы здароўя, звыш 240 фельчарска-акушэрскіх пунктах, 94 амбулаторыях урача агульнай практыкі. Уся гэтая сетка дзейнічае для таго, каб на ранніх стадыях выяўляць захворванні, лячыць і праводзіць рэабілітацыю пацыентаў пасля перанесеных захворванняў.

У адкрыцці таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч, медыцынскія работнікі бальніцы.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

27.09.2022
792
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы