Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
У Магілёве сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
У рамках работы форуму праходзяць перамовы прадстаўнікоў сферы аховы здароўя Беларусі з прадстаўнікамі Бранскага і Удмурцкага рэгіёнаў Расіі.
Галоўнай падзеяй стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва" з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Секцыі пройдуць па пяці асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, моладзевая палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.
Падчас форуму пройдзе пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, дзе будуць абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязяў, а таксама ролю парламенцкага вымярэння ў развіцці беларуска-расійскіх адносін.
У праграме форуму - сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і спікера Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі рэгіёнаў дзвюх краін. Будуць абмяркоўвацца магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнікі і г.д.
Форум будзе доўжыцца да 12 кастрычніка.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Іншыя навіны