Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Форум «Універсальнае асяроддзе» у Мінску
У Мінску праходзiць форум «Універсальнае асяроддзе» і спецыялізаваная выстава «ПараЭкспо».
Форум «Універсальнае асяроддзе», першая спецыялізаваная выстава «ПараЭкспо» і выстава для старэйшага пакалення «50 плюс» пройдуць у Мінску з 29 лістапада і па 1 снежня ў выставачным павільёне на пр. Пераможцаў, 14
Універсальнае асяроддзе - гэта магчымасць чалавека па-за залежнасці ад яго здароўя і функцыянальных магчымасцяў карыстацца навакольнай прасторай без старонняй дапамогі, а яе стварэнне - гэта шлях, па якім павінна рухацца сучаснае грамадства, ствараючы свет, камфортны для кожнага.
Менавіта таму на спецыялізаваным Форуме ў Мінску абмяркуюць пытанні пабудовы інклюзіўнага грамадства, раскажуць аб грамадскіх ініцыятывах, мерах дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, куды звяртацца і дзе шукаць прававую падтрымку людзям з інваліднасцю, як пашырыць кола зносін і ўладкавацца на працу, аздаравіцца і адпачыць .
Высокакваліфікаваныя эксперты сацыяльных службаў, медыцынскіх і рэабілітацыйных устаноў, грамадскіх, міжнародных і праваабарончых арганізацый будуць кансультаваць наведвальнікаў па цікавых для іх пытаннях.
Спецыялісты ўстаноў, арганізацый, дзяржаўных структур і камерцыйных кампаній, якія займаюцца забеспячэннем даступнага асяроддзя і закупкамі дапаможных сродкаў, змогуць азнаёміцца з навінкамі ТСР, адаптацыйнымі тэхналогіямі і абсталяваннем для аснашчэння аб'ектаў грамадскага і мэтавага прызначэння.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце "Медыцынскага весніка"
Іншыя навіны