Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42У гандлёвых аб'ектах Мінска пройдуць акцыі па ЗЛЖ
5 верасня ў гандлёвых аб'ектах Мінска пройдуць акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.
Мінчане змогуць вымераць артэрыяльны ціск, рост, вагу, запоўніць анкеты па раннім выяўленні сардэчна-сасудзiстых захворванняў, узяць памяткі, буклеты па тэматыцы здаровага ладу жыцця. Урачы правядуць індывідуальныя кансультацыі.
У кожным раёне вызначаны гандлёвыя аб'екты, дзе будзе праводзіцца акцыя. Гэта супермаркет "Еўраопт" па вул. Я. Чачота, 2, гіпермаркет "Грын" па вул. Прытыцкага, 156, магазін "Постгандаль №16" па вул. Солтыса, 189, ўніверсамы "Рублёўскі" па вул. Я. Райніса, 17, вул. Маякоўскага, 146 і Я.Коласа, 73 / 2-1, універсам "Першамайскі" па вул. Русіянава, 7, а таксама ТРЦ "Замак". Да праекта далучыўся і праектны інстытут "Белдзіпразем".
Як растлумачылі ў Цэнтры здароўя, амаль 2/3 (63%) усіх смерцяў абумоўлены сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Нягледзячы на тое, што 45% дарослага насельніцтва краіны пакутуе артэрыяльнай гіпертэнзіяй, больш за палову не прымаюць антыгіпертэнзіўныя прэпараты. Акрамя таго, 48% мужчын ужываюць тытунь, кожны чацвёрты жыхар пакутуе атлусценнем.
Прафілактычны праект стартаваў у Мінску ў лютым гэтага года, акцыі праводзяцца кожную першую сераду месяца ў гіпермаркетах і універсамах, кожную трэцюю сераду - у аптэчнай сетцы і на прамысловых прадпрыемствах. У першым паўгоддзі адбылося звыш 2,1 тыс. мерапрыемстваў, якія наведалі каля 135,5 тыс. чалавек. І амаль 93% з іх запоўнілі анкеты для ацэнкі стану здароўя. Каля 69% рэспандэнтаў адзначылі ў сябе характэрныя прыкметы рызыкі.
Да неінфекцыйных захворванняў ставяцца сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя, хранічныя рэспіраторныя захворванні, цукровы дыябет, псіхічныя захворванні. Існуе некалькі фактараў рызыкі, якія падвышаюць верагоднасць узнікнення іх хранічных формаў. З узростам рызыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў павялічваецца.
Медыкі рэкамендуюць уважліва паставіцца да свайго здароўя тым, чые бліжэйшыя сваякі перанеслі інфаркт міякарда або інсульт (мужчыны да 55 гадоў, жанчыны да 65).
У мужчын інфаркты і інсульты ў сярэднім развіваюцца на 10 гадоў пазней, чым у жанчын. Разам з тым падоўжыць жыццё можна, калі не паліць, правільна харчавацца, больш рухацца, пазбавіцца ад залішняй масы цела, нармалізаваць артэрыяльны ціск, кантраляваць узровень халестэрыну, цукру ў крыві.
Арганізатарамі акцыі выступаюць гарадскі Цэнтр здароўя, Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Іншыя навіны