Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Валерый Малашка правёў асабісты прыём грамадзян
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка правёў асабісты прыём грамадзян у Савеце Міністраў.
У прыёмную Савета Міністраў прыйшло больш за 20 чалавек. Валерый Малашка прыняў усіх, хто запісаўся і ўзяў на кантроль асобныя звароты. У разглядзе ўдзельнічалі ўрачы і прадстаўнікі ведамства, якія тлумачылі грамадзянам дадатковую інфармацыю, звязаную з іх пытаннямі.
- Разбірацца трэба з кожным зваротам, бо за кожным стаіць лёс чалавека ці цэлых сем'яў, - адзначыў Валерый Малашка.
Ёсць і тыповыя звароты. Напрыклад, малады спецыяліст быў не згодны з размеркаваннем. Міністэрства аховы здароўя вырашае такія пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам. На прыём прыйшла маладая шлюбная пара - прасілі аб пераразмеркаванні мужа з Лоеўскай ЦРБ ў Гомельскую абласную бальніцу.
- Жаданне маладых людзей працаваць у вялікіх гарадах зразумела. Але складаючы мэтавыя дагаворы на навучанне, кожны малады чалавек свядома сам выбірае старт прафесіі. Ён падпісвае дакументы, а значыць, разумее, дзе пачне свой працоўны шлях. Установы аховы здароўя яго чакаюць, - заўважыў міністр.
Міністэрства аховы здароўя ў гэтым плане паслядоўна: у адпаведнасці з заканадаўствам маладога чалавека неабходна накіраваць у той населены пункт, дзе быў заключаны мэтавай дагавор.
Кіраўнік міністэрства звярнуў увагу, што ў гэтым годзе ведамства абвясціла курс на змяненне сістэмы кіравання якасцю аказання меддапамогі.
Больш падрабязна чытайце на "Медыцынскім весніку"
Іншыя навіны