by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Мiнiстр аховы здароўя выступіў на 71-й сесіі СААС

Валерый Малашка выступіў на 71-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка выступіў на 71-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя «Здароўе для ўсіх: забеспячэнне ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя», якая праходзіць у Жэневе.

У сваім выступе Валерый Малашка павіншаваў Сусветную арганізацыю аховы здароўя з 70-гадовым юбілеем. І адзначыў, што для СААЗ - гэта ўзрост сталасці, прафесіяналізму, а галоўнае - узрост даказанай прыхільнасці дасягненням пастаўленых мэтаў па захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва планеты.

Міністр распавёў, што ў аснову дзяржаўнай палітыкі нашай краіны ў галіне аховы здароўя пакладзены прынцып - стварэнне ўмоў, якія дазваляюць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на ахову здароўя на ўсіх этапах жыцця. Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па доступе насельніцтва да медыцынскіх паслуг, уваходзіць у лік 42 дзяржаў, у якіх у больш чым у 99% выпадкаў роды прымаюцца кваліфікаваным медыцынскім персаналам, займае 25 пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін. У краіне таксама актыўна развіваецца высокатэхналагічная медыцынская дапамога: клеткавыя і біямедыцынскія тэхналогіі, транспланталогія, анкалогія, кардыяхірургія.

Валерый Малашка распавёў удзельнікам асамблеі, што на цяперашнім этапе развіцця намаганні беларускай сістэмы аховы здароўя накіраваны на пераразмеркаванне рэсурсаў на самыя эфектыўныя напрамкі дзейнасці. І перш за ўсё, на першаснае звяно. Новыя выклікі і тэхналогіі індустрыі здароўя вызначаюць пераход да іншай мадэлі арганізацыі першаснай медыцынскай дапамогі, да комплекснага, інтэграванага аказання медпаслуг з арыентацыяй на пацыента. Гэты напрамак інвестыцый на прафілактыку захворванняў. 

Таксама міністр адзначыў пераход на якасна новы ўзровень выкарыстання сучасных медыцынскіх тэхналогій. І тут на першы план выходзіць персаніфікаваная медыцына, заснаваная на доказах. «Мы ставім задачы па павышэнню канкурэнтаздольнасці галіны, імпартазамяшчэнню асноўных складнікаў яе функцыянавання на аснове інавацый», - адзначыў ён. Рэспубліка Беларусь сёння –гэта краіна, у якой актыўна развіваюцца IT-тэхналогіі. «Галіна аховы здароўя займае перадавыя пазіцыі ў лічбавай трансфармацыі эканомікі: мы ўпэўнена ідзём да стварэння электроннай сiстэмы аховы здароўя, стварэнню e-Health, якое закране не толькі ўсе аспекты нашай дзейнасці, але і дазволіць выбудаваць новыя ўзаемаадносіны «лекар-пацыент», - распавёў Валерый Малашка.

Ён таксама падкрэсліў, што яшчэ адзін важны напрамак развіцця сістэмы - гэта кіраванне якасцю меддапамогі. «Гэта ацэнка вынікаў працы лекара і сістэмы ў цэлым, сістэма бяспекі пацыентаў, дакладнасць інфармацыі і кіраванне рызыкамі», - лічыць кіраўнік галіны. Міністр аховы здароўя адзначыў, што «мы гаворым аб стварэнні эфектыўнай беларускай мадэлі аховы здароўя, якая ў поўнай меры прыхільная рэалізацыі Мэтам ўстойлівага развіцця і накіравана на рэалізацыю прынцыпу «Здароўе для ўсіх: забеспячэнне ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя».

Выступаючы з высокай трыбуны, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь запрасіў сваіх калег узяць удзел у рабоце другой Рэгіянальнай нарады па пашырэнні доступу да якасных і недарагіх лекавых сродкаў у краінах рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Мерапрыемства плануецца правесці ў лістападзе гэтага года ў Мінску. Арганізатарам яго выступае Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з ЮНЭЙДС, СААЗ і Глабальным Фондам барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. У ходзе нарады будзе выпрацавана сумесная пазіцыя па пашырэнню доступу да якасных, эфектыўных, танных лекавых сродкаў для лячэння ВІЧ, сухотаў і гепатыту С праз прызму рэалізацыі Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця.

Адзначым, што Сусветная асамблея аховы здароўя з'яўляецца вышэйшым органам СААЗ. Яе штогадовыя сесіі, у рабоце якіх прымаюць удзел дэлегацыі з дзяржаў-членаў СААЗ, праводзяцца звычайна ў маі ў Жэневе.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1102
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы