Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42II Форум міжнароднага супрацоўніцтва ў КНР
Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы аховы здароўя падпісаны ў Кітаі
Кітай заўсёды можа разлічваць на падтрымку беларускага боку ў любой сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Кіраўнік дзяржавы ў сталіцы Кітая прымае ўдзел у мерапрыемствах II Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях". Аляксандр Лукашэнка прадставіў прапановы беларускага боку па развіццю гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыблення супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.

У рамках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай і ўдзелу афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у мерапрыемствах II форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях» ужо адбылося падпісанне дамоўленасцей па розных напрамках супрацоўніцтва.

Так, напрыклад, сёння раніцай Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка і кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах аховы здароўя КНР Ма Сяовэй. Яны таксама абмеркавалі і прынялі рашэнні па шырокім спектры актуальных пытанняў супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя.
Нагадаем таксама, што ўчора былі падпісаныя - пагадненне паміж Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і міжнародным адукацыйным альянсам «Асацыяцыя заходняй і ўсходняй адукацыі» аб прыцягненні кітайскіх грамадзян на вучобу ў Беларусь, а таксама мемарандумы РУП «Медтехноцентр» па пытанні стварэння сумесных вытворчасцей медабсталявання.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Фота БЕЛТА i Пасольства Беларусі ў Кітаі
Іншыя навіны