Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Візіт Петрышэнка ў РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі
Ігар Петрышэнка наведаў РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі імя М.М. Аляксандравa.
— Урад падтрымлівае працу па раннім выяўленні анкалагічных захворванняў, - адзначыў падчас візіту намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.
У ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў Ігар Петрышэнка бачыць рэзерв для скарачэння дэмаграфічных страт, зніжэння смяротнасці, таму выступае за правядзенне скрынінга.
— Ранняе выяўленне, правядзенне скрынінга не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах - гэта ўклад у захаванне нашага насельніцтва, - адзначыў Ігар Віктаравіч. - Калі мы хутка і якасна будзем яго праводзіць, то зможам эфектыўна гэта захворванне ліквідаваць. У першую чаргу скрынінг павінен дапамагчы захаваць здароўе працаздольнага насельніцтва.
Дырэктар цэнтра Алег Суконка далажыў аб планах развіцця медустановы, перспектывах будаўніцтва і магчымасцях рэалізацыі новых навуковых праектаў. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць новых выпадкаў анкалагічных захворванняў вырасла амаль на 23%, а паказчык памерлых ад іх нават паменшыўся. Растуць аб'ёмы лячэння таргетнымі прэпаратамі, у тым ліку беларускай вытворчасці.
— Будзем удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу цэнтра і развіваць арганізацыйна-метадычнае ўзаемадзеянне ў структуры анкалагічнай дапамогі, - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.
Іншыя навіны