by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Сустрэча міністра з медыкамі Мінскай вобласці

Сустрэча з урачамі адбылася ў Салігорскай паліклініцы №2.

Аб планах на 2019 г. і актыўным развіцці новых форм работы першаснага медыцынскага звяна расказаў міністр аховы здароўя Валерый Малашка на сустрэчы з медпрацаўнікамі Мінскай вобласці ў Салігорскай паліклініцы №2

Паводле яго слоў, адна з задач, якія стаяць перад сістэмай аховы здароўя, - гэта развіццё першаснага звяна медыцынскай дапамогі і павелічэнне колькасці ўрачоў агульнай практыкі. «Мы зараз актыўна пераабсталёўваем паліклінікі, закупляем неабходнае абсталяванне, ствараем новыя працоўныя месцы спецыялістам. Думаю, гэта стане матывацыяй для рэгіянальных паліклінік, каб дадаць ў штатны расклад такога ўрача», - сказаў ён.

Урачы агульнай практыкі змогуць у поўным аб'ёме аказаць дапамогу пацыенту: спецыяліст узяў на сябе частку функцый тэрапеўта, неўролага, эндакрынолага, кардыёлага. Па словах міністра, неабходна таксама ўкараняць новыя спосабы камунікацыі з пацыентамі. «Новыя тэхналогіі прыйшлі ва ўсе галіны і напрамкі, звязаныя з працай з насельніцтвам, таму важна выкарыстоўваць усе існуючыя рэсурсы і навучаць спецыялістаў сучасным спосабам зносін з наведвальнікамі», - сказаў ён.

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка, яки прысутнчаў на сустрэчы распавёў, што цяпер у вобласці актыўна ствараюцца тэрытарыяльныя цэнтры спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. У ліку першых ён назваў Барысаў, Маладзечна, Салігорск і Мінскі раён. Такія цэнтры неабходныя для забеспячэння даступнасці медыцынскай дапамогі ўсяму насельніцтву рэгіёну. На мой погляд, у цэнтрах будзе разумная і эфектыўная канцэнтрацыя дарагога абсталявання і кваліфікаваных кадраў», - сказаў ён.

Адзначыў Анатоль Ісачанка і недахоп амбулаторна-паліклінічных устаноў у Мінскім раёне. Для вырашэння гэтай праблемы ў Заслаўі будзе створана бальніца. Будаўніцтва пачнецца у 2019 годзе, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя.

Адзначым, што падчас сустрэчы з медработнікамі Мінскай вобласці адбылася цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў аховы здароўя. Таксама прадстаўнікі цэнтральных раённых бальніц рэгіёну атрымалі ключы ад новых перасоўных медыка-дыягнастычных комплексаў і рэанімабіляў.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1303
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы