by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Захворванне на ВРІ ў Рэспубліцы Беларусь і свеце

Сёлета беларусы хварэюць на ВРІ менш.

Паводле маніторынгу захворванне на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 15 студзеня 2018 года характарызуецца нізкай інтэнсіўнасцю і ўзроўнем ніжэй на 40,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Сярод усіх хворых, дзяцей да 18 гадоў – 67,3%.

Захворванне абумоўлена цыркуляцыяй негрыпозных рэспіраторных вірусаў (адэнавірусаў, рэспіраторна-сінцыціальных вірусаў, вірусаў парагрыпу), а таксама мае месца спарадычныя выяўленне вірусаў грыпу АH3N2, што характэрна для дадзенага перыяду сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Аналагічная сітуацыя па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, што суправаджаецца спарадычным вылучэннем вірусаў грыпу, адзначаецца ў Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Літве і Украіне.

Паводле FluNews Europe у 16 краінах (у тым ліку Аўстрыі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Нарвегіі, Нідэрландах, Партугаліі, Турцыі, Францыі, Харватыі, Швейцарыі і Швецыі) адзначаецца шырокае распаўсюджванне вірусаў грыпу з высокай інтэнсіўнасцю эпідэмічнага працэсу ў Ірландыі, Італіі і Злучаным Каралеўстве.

У лабараторных даследаваннях, краін Еўрапейскага рэгіёну за перыяд з 40-га каляндарнага тыдня 2017 года па 1-ы каляндарны тыдзень 2018 г. дамінуюць вірусы грыпу тыпу В (65%).

Па дадзеных міжнародных агенцтваў у ЗША і Канадзе рэгіструецца рост захворвання на грып і ВРІ. У краінах Азіяцкага і Афрыканскага рэгіёнаў адзначаецца рэгіянальнае і лакальнае распаўсюджванне грыпу тыпу А (Н1N1) pdm09 і тыпу В.

Сітуацыя па захворванні на ВРІ знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

740
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы