Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Зарэгістраваны выпадак адзёру ў дзіцяці
У лютым 2018 года ў Ваўкавыску зарэгістраваны выпадак адзёру у пяцігадовага дзіцяці
Дзіця было не прышчэплена па прычыне адмовы бацькоў. Крыніца інфіцыравання яго не высветленая.
Праводзіцца поўны комплекс санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку медыцынскае назіранне і вакцынацыя супраць адзёру асоб, якія знаходзяцца ў кантакце з хворым дзіцём.
Сярод кантактных выяўленыя асобы з сімптомамі, якія не выключаюць захворвання на адзёр.
Дадаткова паведамляем, што па звестках Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў (далей - ECDC), у Еўропе трывае ўспышка адзёру. За мінулы перыяд 2018 г. (па стане на 9 лютага 2018 г.) зарэгістравана больш за 3000 выпадкаў адзёру ў шэрагу краін рэгіёну (Украіна, Румынія, Італія, Вялікабрытанія, Грэцыя, Германія, Латвія, Польшча, Францыя, Швецыя).
Неспрыяльная сітуацыя складваецца таксама ў Сербіі, дзе паводле інфармацыі Інстытута грамадскай аховы здароўя Сербіі, з пачатку кастрычніка 2017 г. па 6 лютага 2018 г. зарэгістравана 1884 выпадкаў адзёру, з іх 5 выпадкаў скончыліся смяротным зыходам.
Выпадкі захворвання рэгіструюцца сярод усіх узроставых груп насельніцтва, аднак больш за 60% складаюць асобы ва ўзросце да 20 гадоў.
Больш за 80% хворых не былі раней прышчэплены супраць адзёру, што абумовіла распаўсюджванне інфекцыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Асноўнай прычынай нізкіх ахопаў прафілактычнымі прышчэпкамі супраць адзёру ў асобных краінах Еўропы паслужыў рост колькасці адмоў ад вакцынацыі, распачаты з 2010 г.
Органы аховы здароўя еўрапейскіх краін працягваюць правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацыю насельніцтва супраць адзёру.
Пры планаванні паездак за мяжу:
Удакладніце прышчэпачны статус Ваш і Вашага дзіцяці і пры неабходнасці зрабіце прышчэпку.
Вам не трэба рабіць прышчэпку супраць адзёру перад выездам у іншыя краіны, калі ў Вас ёсць звесткі пра дзве прышчэпкі супраць адзёру або Вы хварэлі на адзёр (ёсць дакладныя звесткі).
Вам мэтазгодна зрабіць прышчэпку супраць адзёру перад выездам у іншыя краіны, калі Вы не хварэлі на адзёр цi у Вас адсутнічаюць дадзеныя аб прышчэпках супраць адзёру або маюцца звесткі толькі пра адну прышчэпцы (у асоб, якім больш за шэсць гадоў).
У выпадку кантакту з хворымі на адзёр асобамі, якія не хварэлі на адзёр і не маюць дакументальна пацверджаных звестак аб прафілактычных прышчэпках супраць адзёру, мэтазгодна зрабіць прышчэпку не пазней 72 гадзін з моманту кантакту.
У выпадку вяртання з паездкі за мяжу і з'яўлення сімптомаў інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, сып, боль у горле, кашаль, кан'юктывіт (запаленне слізістай абалонкі вачэй), варта неадкладна звяртацца да ўрача і акцэнтаваць яго ўвагу на нядаўнім вяртанні з замежных краін.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь трымае сітуацыю на пастаянным кантролі.
Іншыя навіны