by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Санітарна-эпідэмічная абстаноўка ў 2021 годзе

Сістэмна праводзімы комплекс планавых і дадатковых санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у 2021 году забяспечыў па большасці назалогій стабільную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне (не рэгістраваліся выпадкі захворвання дыфтэрыяй, брушным тыфам, паратыфам, сібірскай язвай, бруцэлёзам, шаленствам), падтрыманне статусу краіны, свабоднай ад поліяміеліту. Мэтанакіраваныя наглядныя і прафілактычныя мерапрыемствы на працягу больш як 15 гадоў далі магчымасць пазбегнуць рэгістрацыі эпідэмічных ускладненняў, звязаных з функцыянаваннем прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.

У 2021 г. упершыню адначасова былі праведзены дзве маштабныя кампаніі вакцынацыі – супраць грыпу і COVID-19.

Падтрыманне сярод насельніцтва 40% узроўню ахопу вакцынацыяй супраць грыпу дэманструе на працягу апошніх 7 эпідэмічных сезонаў (з 2014 г.) эпідэмічную і сацыяльна-эканамічную эфектыўнасць. Так, у сезон захворвання на ВРІ і грыпам 2019/2020 паказчык захвораванняў на грып склаў 6,1 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва, што з'яўляецца найменшым паказчыкам з 2014 г., у сезон 2020/2021 – зарэгістраваны спарадычныя выпадкі грыпу.

Ва ўмовах пандэміі COVID-19 прыярытэтным напрамкам у 2021 г. з'яўлялася забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

З улікам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі, практычнага вопыту актуалізаваліся падыходы да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў. У цэлым прынятая ў краіне стратэгія рэагавання на эпідэміялагічную сітуацыю дазволіла своечасова прымаць адэкватныя меры, накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання COVID-19 у краіне.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы