by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аб выдачы лісткоў непрацаздольнасці

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2021 г. № 727 «Аб змене пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 208 і ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624» зменены падыходы да патрабавання захавання самаізаляцыі.

Дакумент уступае ў сілу з 22 снежня і прадугледжвае прымяненне самаізаляцыі выключна ў адносінах да грамадзян, якія маюць інфекцыю COVID-19, выключаючы вызначэнне кантактаў I і II узроўняў.

З дакумента вынікае, што магчымасць выдачы лістка непрацаздольнасці на перыяд знаходжання ў самаізаляцыі захоўваецца толькі ў адносінах да грамадзян, якім устаноўлены дыягназ COVID-19.

Такім чынам: падставаў для выдачы лісткоў непрацаздольнасці кантактам першага і другога ўзроўню з 22 снежня ўжо няма. Неабходна выключыць выдачу лісткоў непрацаздольнасці грамадзянам, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, на падставах, якія дзейнічалi да ўступлення ў сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2021 г. № 727.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

22.12.2021
2878

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы