by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Законам Рэспублікі Беларусь № 214-З выкладзены ў новай рэдакцыі Закон Рэспублікі Беларусь «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў»

Змяненні ўступаюць у сілу з 21 красавіка 2023 года. У ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі артыкула 4 «Закона аб донарстве крыві і яе кампанентаў», комплексна перагледжана пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2009 г. № 182 «Аб аказанні платных медыцынскіх паслуг дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя», якая зацвярджае Палажэнне аб парадку аказання платных медыцынскіх паслуг грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя. З палажэння выключаны абагульненыя нормы. Цяпер яно прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі нарматворчай тэхнікі.

Часткай першай артыкула 32 Закона «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» замацавана магчымасць фізічнай асобы (якая не мае патрэбы ў аказанні меддапамогі) за свой кошт ажыццявіць нарыхтоўку і захоўванне ўласнай крыві і (або) яе кампанентаў. У сувязі з гэтым пералік платных медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя, зацверджаны пастановай нумар 182, дапоўнены адпаведнай нормай.

Іншыя віды паслуг не змяняліся.

Пресс-служба Міністэрства аховы здароўя

14.04.2023
3161

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы