Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусь прыйшоў новы варыянт каранавіруса – амікрон
Новы штам выяўлены ў чатырох мінчан. Гэта першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам у Рэспубліцы Беларусь.
Ва ўсіх пацыентаў адзначаецца лёгкi працяг інфекцыі. Усе хворыя працаздольнага ўзросту ад 20 да 46 гадоў, не прышчэплены супраць каранавіруснай інфекцыі. Адзін з хворых у арыенціровачныя тэрміны заражэння знаходзіўся за межамі рэспублікі – у Егіпце. Таксама ўстаноўлена, што адна з хворых у лістападзе 2020 года ўжо перанесла каранавірусную інфекцыю, што сведчыць аб паўторным выпадку захворвання.
У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пастаянна праводзяцца малекулярна-эпідэміялагічныя даследаванні віруса SARS-CoV-2, вынікі якога дазваляюць кантраляваць завоз і распаўсюджванне генетычных варыянтаў віруса SARS-CoV-2, а таксама адсочваць мутацыі ў геноме віруса. Вынікі секвенирования узораў дазволілі выявіць набор мутацый у геноме виурса, характэрных для варыянту амікрон.
Новы варыянт каранавіруса SARS-CoV-2, які адрозніваецца ад ранейшых вялікім лікам мутацый: у яго геноме налічваецца пяць дзясяткаў мутацый, кожная з якіх можа паўплываць на набор вырабляных бялкоў і ўласцівасці віруса.
Нагадаем, што новы варыянт віруса быў упершыню выяўлены ў Батсване і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы 24 лістапада 2021 года. Ён атрымаў абазначэнне B.1.1.529 і назву амікрон. Амікрон распаўсюджваецца ў 2-3 разы хутчэй, чым варыянт дэльта і, па дадзеных СААЗ, можа змяншаць эфектыўнасць вакцын. Тым не менш, па наяўных дадзеных, пераносіцца лягчэй, чым дэльта варыянт. На 24 снежня 2021 года амікрон-штам зарэгістраваны ў 110 краінах свету.
З улікам хуткага распаўсюджвання амікрон-штаму ў краінах Еўропы, ЗША і іншых Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае ўсіх вакцынавацца. Вакцынацыя дапаможа стварыць калектыўны імунітэт і стане абаронай ад вірусаў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя