Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусь прыйшлі першыя замаразкі
За першыя халодныя суткі ў краіне зарэгістраваны 22 галалёдныя і халадовыя траўмы.
У Брэсцкай вобласці – 1 чалавек шпіталізаваны з халадовай траўмай.
У Віцебскай вобласці зарэгістраваны – 10 пацыентаў. Усе яны атрымалі галалёдныя траўмы, адзін чалавек шпіталізаваны.
У Гомельскай вобласці – 2 пацыента шпіталізаваны з халадовай траўмай.
У Гродзенскай вобласці – 3 пацыента шпіталізаваны з халадовай траўмай.
У Мінскай вобласці зарэгістраваны 5 пацыентаў. У аднаго пацярпелага дыягнаставана галалёдная траўма, а ў 4-х – халадавыя. У бальніцу шпіталізаваны адзін пацярпелы.
У Мінску зарэгістраваны адзін пацыент з галалёднай траўмай. Яму аказана амбулаторная дапамога.
У сувязі са змяненнем умоў надвор'я нагадваем – будзьце асцярожныя!
Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:
прыступкі пад'ездаў;
прыступкі падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна;
спынення грамадскага транспарту;
горкі, у тым ліку дзіцячыя.
Міністэрства аховы здароўя просіць усіх грамадзян: калі траўмы пазбегнуць не ўдалося – звернецеся ў бліжэйшы траўмапункт!
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя