by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Важна: правядзенне вакцынацыi супраць COVID-19 для замежных грамадзян

Для вакцынацыі ў Беларусі трэба - зарэгістравацца на сайце vaccination.by і атрымаць пацверджанне.

Для вакцынацыі супраць COVID-19, з 15 ліпеня 2021 года па 31 снежня 2022 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду, часовага знаходжання і выезду з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян. Гэта вызначана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2021 г. № 251.

Для прыезду ў Рэспубліку Беларусь у мэтах вакцынацыі супраць COVID-19 (як першым, так і другім кампанентам вакцыны) замежныя грамадзяне павінны пакінуць заяўку ў інфармацыйнай сістэме, размешчанай у сетцы Інтэрнэт https://vaccination.by/form/index.html , і атрымаць пацверджанне пра дату, час і месца правядзення вакцынацыі (назва арганізацыі аховы здароўя).

Заезд у Рэспубліку Беларусь замежнага грамадзяніна магчымы не раней двух дзён да пацверджанай даты вакцынацыі і не пазней названай даты. Тэрмін бязвізавага наведвання Рэспублікі Беларусь - не больш за 5 сутак з дня ўезду.

Пры перасячэнні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна прадставіць:

  • сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу,

  • арыгінал або копію медыцынскага дакумента, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19, выкананага метадам ПЦР не пазней трох сутак да даты перасячэння мяжы.

Вакцынацыя замежных грамадзян будзе праводзіцца з выкарыстаннем камбінаванай вектарнай вакцыны для прафілактыкі COVID-19 «Гам-Кавіда-Вак».

Для правядзення прышчэпак вызначаны арганізацыі аховы здароўя ва ўсіх рэгіёнах краіны. Горад, куды жадае прыехаць замежны грамадзянін, можна выбраць на этапе заяўкі.

Дазвол на правядзенне прышчэпкі выдаецца лекарам пасля апытання, агляду, аналізу медыцынскіх дакументаў (пры наяўнасці), з улікам паказанняў і супрацьпаказанняў да вакцыне.

Пасля правядзення вакцынацыі-1 і вакцынацыі-2 будзе выдавацца сертыфікат, які пацвярджае правядзенне прышчэпак. Падрабязную інфармацыю аб парадку вакцынацыі замежных грамадзян Вы можаце даведацца па адрасе: https://vaccination.by/form/index.html

2 баннер_вертикальный_ru.jpg

1 баннер_вертикальный_en.png

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

12.07.2021
8137
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы