by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Тыдзень медыцынскіх работнікаў: Гомельская вобласць

У палацы Румянцавых і Паскевічаў ўшаноўвалі сёння медработнікаў Гомельскай вобласці

Заслужаныя ўзнагароды, а таксама цёплыя словы падзякі гучалі сёння ў адрас медыцынскіх работнікаў Гомельскай вобласці на ўрачыстай цырымоніі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.

6197b5108a.jpg

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук адзначыў, што «пандэмія ў чарговы раз пераканала: медыцынскія работнікі – людзі, гатовыя падставіць плячо ў любой сітуацыі. Дзяржава імкнецца абсталяваць медустановы новым абсталяваннем, пабудаваць новыя паліклінікі». Памочнік Прэзідэнта пажадаў усім работнікам сферы аховы здароўя стойкасці і мужнасці.

Словы шчырай удзячнасці за высакародную працу і выратаваньне жыццяў адрасаваў урачам і медсёстрам, фельчарам і санітарам, кіроўцам хуткай дапамогі і студэнтам-медыкам, ветэранам медыцынскай галіны старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. «Гіпакрат справядліва назваў любоў да ўрачэбнага мастацтва любоўю да чалавецтва. Штодня сваёй карпатлівай працай вы дорыце людзям надзею, вяртаеце здароўе, ратуеце жыццё», – адзначыў губернатар.

Ён таксама распавёў, што ў Гомельскай вобласці маюць намер заснаваць спецыяльную прэмію для маладых медработнікаў. «Важна падтрымліваць маладых спецыялістаў, у першую чаргу тых, хто едзе працаваць у раёны. Хачу прапанаваць заснаваць у нашай вобласці спецыяльную прэмію для маладых медыкаў, не толькі ўрачоў, але медсясцёр і фельчараў, за асаблівае стаўленне да сваіх прафесійным абавязкаў. Чакаю ад галоўнага ўпраўлення аховы здароўя і галіновага прафсаюза прапаноў», – падкрэсліў ён.

5c6464a13.jpg

За прафесіяналізм і стойкасць падзякавала калегам першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. «У цяжкіх умовах мінулага года вы сумленна, адкрыта, так, як гэта і павінны рабіць медработнікі, выратоўвалі пацыентаў, – звярнулася яна да ўдзельнікаў цырымоніі. – Беражыце сябе, свае калектывы, падтрымлівайце людзей, якія побач з вамі, вучыце моладзь».

Сёння таксама былі ўручаны нагрудныя знакі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя «За працу ў імя жыцця» і «За заслугi ў развiццi галiновага прафсаюзу».

Усяго ў перадсвяточныя дні ў Гомельскай вобласці на ўрачыстых сходах калектываў розныя ўзнагароды ўручаць больш за 300 прадстаўнікам сферы аховы здароўя.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.06.2021
382
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы