Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(0232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 32-23-42Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Сталічная бальніца №1 сёння пераходзіць да планавага рэжыму працы
Мінскія шпіталі паступова вяртаюцца да ранейшага рэжыму працы
Трэцяя хваля патроху змяншаецца і Мінск ужо гатовы паступова вяртаць бальніцы да ранейшага рэжыму працы.
Па словах галоўнага ўрача 1-й лякарні Дзмітрыя Шаўцова, на мінулым тыдні частка аддзяленняў, якія часова сталі інфекцыйнымі, паступова пусцелі – пацыентаў выпісалі дадому. Некаторых перанакіравалі аднаўляць сілы ў іншыя стацыянары, кагосьці – адразу на рэабілітацыю. У бальніцы з канца красавіка (для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам) былі ператвораны 200 ложкаў, з іх – 20 рэанімацыйных. Па колькасці пацыентаў трэцяя хваля не была такой інтэнсіўнай, як другая. Але, COVID-19 прыўнёс у гэты раз навіну – было досыць шмат цяжкіх пацыентаў, рэанімацыя працавала ў напружаным рэжыме.
У Мінску, на сённяшні дзень, медыцынскую дапамогу пацыентам з COVID-19 аказваюць у розных перапрафіляваных аддзяленнях бальніц – №№2, 4, 5, 6 і 10. Таксама пацыентаў (з рознай ступенню цяжкасці захворвання) шпіталізуюць у гарадскую дарослае інфекцыйную і дзіцячую інфекцыйныя бальніцы.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Піневіч: урач заўсёды працуе ў камандзе
Палацу Рэспублікі – 25 гадоў!