by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 і вакцынацыі

Памятка па прафілактыцы грыпу, COVID-19 і іншых вірусных інфекцый. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь падрыхтавала памятку з сімптомамі ВРВІ, грып, COVID-19, якія не варта ігнараваць. Абавязкова трэба звяртацца да лекараў, калі тэмпература паднялася вышэй за 38 градусаў, з'явіліся ламата ў целе, галавакружэнне, млоснасць або ваніты, а таксама цяжар у грудзях і абцяжаранае дыханне.


Серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Кавіда у пытаннях і адказах», прысвечаных пытанням вакцынацыі супраць COVID-19, рэалізавана ў рамках праекта Сусветнага банка «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь». Адказы на пытанні даюць эксперты – урачы-практыкі, навукоўцы, спецыялісты розных сфер аховы здароўя


Комплекс практыкаванняў дыхальнай гімнастыкі для пацыентаў, якія перанеслі COVID-19. Комплекс распрацаваны спецыялістамі Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра. З відэа комплексу практыкаванняў можна азнаёміцца па спасылцы. А спампаваць буклет для друку можна тут.


Рэкамендацыі для падтрымкі самастойнай рэабілітацыі пасля хваробы, выкліканай COVID-19. Дадзеная брашура змяшчае апісанне базавых рэабілітацыйных фізічных практыкаванняў і спадарожных рэкамендацый, прызначаных для дарослых, якія былі шпіталізаваны наконт цяжкага захворвання COVID-19. Ваш лекар можа абраць з гэтай брашуры тыя практыкаванні, якія найболей падыходзяць для вас.


Абаронім сябе і блізкіх. Выкананне мер бяспекі супраць заражэння COVID-19 застаецца актуальным (плакат у вектарным фармаце .ai)


У сувязі з павелічэннем у Беларусі колькасці хворых на COVID-19 Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб неабходнасці захавання мер бяспекі (плакат у вектарным фармаце .ai)


Праект "Спасибо-пожалуйста! Дзякуй-калі ласка!".
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала пакет інфармацыйных таблічак на рускай і беларускай мовах закліканы рэкамендаваць грамадскасці выкананне мер бяспекі і неабходнасць вакцынавання ад COVID-19. Канцэпцыя - персаніфікаваны зварот да кожнага, просьба быць свядомым і падзяка за адказныя паводзіны. Пакет падрыхтаваны для гандлёвых сетак, грамадскага транспарту, устаноў адукацыі, для прадпрыемстваў і арганізацый. (.zip)

Лагатыпы праекта «СТОПКОВИД.БЕЛ» (у вектарным фармаце .eps)

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы