Піневіч
Дзмітрый Леанідавіч
Першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь кантралюе арганізацыю медыцынскай дапамогі насельніцтву, медыцынскую дзейнасць рэспублiканскiх навукова-практычных цэнтраў, забеспечвае адзінства навуковай і практычнай дзейнасці ў галіне аховы здароўя, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне медыцынскай практыкі, стварэнне навукова-практычных цэнтраў і іншых арганізацый.
Кіруе ідэалагічнай работай у сферы аховы здароўя. Каардынуе дзейнасць лячэбна-кантрольнага савета міністэрства. Узначальвае камісіі міністэрства па першачарговых закупках лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, па накіраванні грамадзян за межы Рэспублікі Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі пры міністэрстве. Каардынуе правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэннi аховы рэпрадуктыўнага здароўя.
Ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй медыцынскай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях, за ажыццяўленнем медыцынскіх аспектаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Кантралюе развіццё інфармацыйных тэхналогій і тэлемедыцыны для паляпшэння якасці дыягностыкі, правядзення маніторынгу стану здароўя насельнiцтва.
З'яўляецца членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта і калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
Курыруе дзейнасць:
- галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;
- аддзела навукі;
- аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях.
Тэлефон прыёмнай: (017) 222-68-97.