Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры (РНПЦ)
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр (РНПЦ) – гэта арганізацыя аховы здароўя, у якой сканцэнтраваны ўсе віды сучасных медыцынскіх тэхналогій дыягностыкі, аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі. У РНПЦ актыўна вядуцца навуковыя распрацоўкі новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі профільных захворванняў.
Фактычна гэта самы высокі ўзровень (чацвёрты) аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Усе РНПЦ падзеленыя па профілі аказання медыцынскай дапамогі і маюць у сваім складзе адпаведную профільную кафедру, супрацоўнікі якой актыўна кансультуюць пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў Цэнтры. Таксама супрацоўнікі РНПЦ праводзяць гігіенічныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па профілі сваёй дзейнасці.
Высокакваліфікаваная медыцынская дапамога ў РНПЦ аказваецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь паводле накіравання з мясцовай установы аховы здароўя пры наяўнасці складанага захворвання, якое патрабуе высокатэхналагічных умяшальніцтваў і высокай кваліфікацыі медыцынскага персаналу.